BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску з'явіліся кавярні, дзе кожны можа пачытаць уласныя вершы

15.06.2014
У Мінску з'явіліся кавярні, дзе кожны можа пачытаць уласныя вершы
Літаратурныя кавярні - новы трэнд беларускай сталіцы.

 Вы прыходзіце ў кавярню ўзяць кавы і далей бегчы па сваіх справах, а там творыцца нешта незвычайнае - выходзяць маладзёны і чытаюць нікому не вядомыя вершы, ім апладуюць? Нехта падумае, што карпаратыў ці рэпетыцыя. А насамрэч вы трапілі не ў звычайную, а ў літаратурную кавярню, паведамляе Радыё Свабода.

У такую кавярню завітаў журналіст Аляксей Сапрыкін і адчуў увесь рамантызм вершаў пад акампанемент кава-машыны.

Пра літаратурную кавярню ён пагутарыў са стваральніцай, паэткай Алісай Ахрамовіч.

— Як узьнікла ідэя стварэньня літкавярні?

— Ідэя стварэння Літкавярні належыць майму знаёмаму — аднаму з заснавальнікаў праекту «Талака.бай», — Івану Вядзеніну. Мы сустрэліся выпадкова на нейкім мерапрыемстве ў кнігарні Логвінаў. І ў размове пра сучасных паэтаў і праблемы з імі звязаныя. Іван прапанаваў мне такі варыянт мерапрыемства, каб я паглядзела на практыцы, ці ёсць попыт у людзей на расейскамоўную ды дзвюхмоўную паэзію.

— То бок, вы лічыце, што з беларускамоўнай паэзіяй сітуацыя не такая кепская?

— Наша краіна і яе культура знаходзяцца ў такім стане зараз, калі звычайныя для Еўропы ды астатняга свету рэчы тут толькі адкрываюцца пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, мастакамі... Насамрэч, як на мяне, попыт ёсць на ўсё, што існуе, але спачатку тое, што існуе, трэба знайсці і ўсім паказаць. Беларускамоўная паэзія — не выключэнне. Ужо ёсць некалькі беларускамоўных паэтаў, якія стварылі сваё асаблівае кола прыхільнікаў. З беларускай прасцей, бо неўзабаве расейскамоўнае і ўсё, што нагадвае беларусам пра гістарычных акупантаў, будзе існаваць у «рэзервацыі», але яшчэ час гэты не наступіў.

— Ці ёсць зацікаўленнасць з боку маладзёнаў у сучаснай паэзіі?

— На адной з сустрэчаў нашай літкавярні нейкая дзяўчына сказала, што цяпер няшмат месцаў, дзе можна пачуць паэзію ў такім выглядзе — якая вылятае з вуснаў саміх яе стваральнікаў. І я, як маладая паэтка, чую шмат словаў такога кшталту ад гасцей маіх чытанняў, таму, мяркую, зацікаўленасць ёсць.

Паводле Алісы, у Беларусі ёсць маладыя паэты, якія могуць стаць новым Рыгорам Барадуліным ці Генадзем Бураўкіным. Галоўнае, даць маладым паэтам аўдыторыю і магчымасць публічнага выступу перад невядомай аўдыторыяй:

«Час змяняецца, форма падачы мусіць пераўтварацца ў іншую, вынаходзіць новыя шляхі. І гэта ў пэўным сэнсе літаратурны натуральны адбор. Як героямі, так і паэтамі становяцца».

І вось, літаратурная кавярня адчынілася. На імправізаваную сцэну выходзіць першы выступовец, паэт — Алесь Снег. Усе наведнікі кавярні, пачуўшы вершы, адклалі ўбок свае справы і з зацікаўленнасцю пачалі назіраць, што гэта такое тут адбываецца. Са звычайных наведнікаў яны пераўтварыліся ў гасцей і сяброў паэтаў.

Падчас мерапрыемства адзін з іх, нечакана для ўсіх, выйшаў на сцэну і заявіў, што шукае паэтаў для паездкі ў Армэнію на паэтычны фэст і прапанаваў прачытаць усім «верш на мільён». Гэткі сюрпрыз моцна ўразіў прысутных выступоўцаў: Алеся Снега, Ганну Волкаву, Andrusia Zakachanaha, Mate Lakiato, Облачного Ежа і Эмілію Вольную. Яны далей чыталі свае вершы з вялікім імпэтам, і хацелі спадабацца незнаёмцу з цікавай прапановай.

Алесь Снег быў адным з нешматлікіх, хто чытаў свае вершы па-беларуску.

— Ідэя выступаць у кавярні даволі цікавая і арыгінальная. Па-першае, пра мае вершы там наўрад ці хто ведае. Таму ў кавярні падчас гэтага праекту я адкрываю для сябе новую публіку, і наадварот. І тым больш беларускай мовы у кавярнях не хапае, таму варта напоўніць такія месцы родным словам.

— Ці можна з дапамогай вершаў прыцягнуць увагу да сябе ці да істотных падзеяў у грамадстве?

— З дапамогай вершаў, адназначна, можна многае. Самае вартае: прыцягнуць увагу слухачоў да беларускай мовы, паказаць, што яна ня проста ёсць, а развіваецца.

— Хто з'яўляецца тваім натхняльнікам ці музай?

— Натхняльнікам часцей за ўсё з'яўляюцца людзі і падзеі. Пішу з большага пра тое, што адбываецца ў рэчаіснасці.

У будучыні Літкавярня плануе развівацца. Кофебокс, дзе цяпер праходзяць мерапрыемствы, прапанаваў новыя пляцоўкі, паэты пачынаюць праяўляць ініцыятыву і ахвоту выступаць.

Тры гадзіны паэзіі праляцелі незаўважна. Але літаратурная кавярня не пераўтварылася ў звычайную, як карэта ў гарбуз з вядомай казкі. Паэтычны дух віруе разам са смакам свежай кавы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео