BE RU EN
rss facebook twitter

Луцэнка: Беларусы не павінны ваяваць за Украіну са зброяй у руках

13.06.2014
Луцэнка: Беларусы не павінны ваяваць за Украіну са зброяй у руках
Такую заяву ў інтэрв'ю Еўрарадыё зрабіў экс-міністр унутраных спраў Украіны, адзін з лідараў Майдана, а цяпер і дарадца прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Толькі ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне "Данбас" служылі каля 15 беларусаў, а цяпер іх можа быць і больш. Яны ваююць з прарасійскімі баевікамі ва ўсходніх абласцях Украіны.

Юрый Луцэнка лічыць, што замежнікі не павінны змагацца за Украіну са зброяй у руках і рызыкаваць сваім жыццём.

"Я думаю, што ў вайсковых падраздзяленнях павінны служыць украінскія грамадзяне. Мы не можам сабе дазволіць назіраць за тым, як грамадзяне іншых краін будуць рызыкаваць сваім жыццём за нашу незалежнасць... Акрамя службы са зброяй у руках існуюць іншыя спосабы дапамагчы ўкраінскаму войску... Дапамога беларусаў, якую мы вельмі адчувалі на Майдане, павінна быць прадастаўлена жадаючымі ў форме немілітарнай", - кажа Луцэнка.

Юрый Луцэнка ўдакладняе: у тылавой службе, гаспадарчай, разведвальнай. Ён перакананы, што незалежнасць краіны павінна штосьці значыць для кожнага ўкраінца, і яны павінны за яе змагацца.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео