BE RU EN
rss facebook twitter

Шостае папярэджанне журналістам у гэтым годзе

11.06.2014
Шостае папярэджанне журналістам у гэтым годзе
Пракуратура Брэсцкай вобласці вынесла пісьмовае папярэджанне незалежнаму журналісту Максіму Хлябцу за супрацоўніцтва з замежным СМІ – «Беларускім Радыё Рацыя» – без акрэдытацыі.

Журналіст наведаў пракуратуру раніцай 11 чэрвеня – згодна з афіцыйнай позвай, якую атрымаў днём раней.

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Ніна Бахарава ўручыла яму пісьмовае папярэджанне, датаванае 10-м чэрвеня і падпісанае намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандрам Точкам.

З паперы вынікае, што доказам супрацоўніцтва журналіста з замежным СМІ пракуратура лічыць два артыкулы, размешчаныя на сайце racyja.com у сакавіку 2013 года. Адзін з іх – пра гуканне вясны, другі – пра дзень паэзіі.

Гэта не першая праява цікавасці да Максіма Хлябца з боку сілавых структур. У сакавіку 2014 г. яго выклікалі ў міліцыю і спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва, кажучы, што «ўсё ведаюць» пра яго журналісцкую дзейнасць.

«Думаю, цяперашняе папярэджанне – працяг той гісторыі. Тады я адмовіўся супрацоўнічаць і распавёў пра гэта ў СМІ. Можа, яны вырашылі напужаць мяне  яшчэ чым-небудзь – з разлікам на тое, што я спалохаюся і пачну з імі супрацоўнічаць ці спыню сваю дзейнасць», – выказаў меркаванне Максім у гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ".

Гэта ўжо шостае па ліку папярэджанне ў 2014 годзе незалежным журналістам за супрацу з замежнымі СМІ. У лютым пракуратура Лідскага раёна папярэдзіла Юрыя Дзешука, у сакавіку Брэсцкая гарадская пракуратура папярэдзіла журналіста Яўгена Скрабца, Гомельская абласная пракуратура – Юлію Сівец і Мікалая Бянька, у красавіку пракуратура Віцебскай вобласці папярэдзіла мясцовую журналістку Святлану Сцяпанаву.

За ўвесь 2013 год органы пракуратуры, па звестках ГА “БАЖ”, вынеслі папярэджанні 9-і журналістам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео