BE RU EN
rss facebook twitter

Судовы працэс у абарону Курапатаў пачнецца 26 чэрвеня

10.06.2014
Судовы працэс у абарону Курапатаў пачнецца 26 чэрвеня
Фота tut.by
26 чэрвеня а 15.00 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.

У скарзе, накіраванай у гэты суд 17 сакавіка, прадстаўнікі грамадскасці прасілі абавязаць Генеральную пракуратуру зрабіць захады для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА “БелРэстІнвест”, а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю “Бульбаш-хол” з тэрыторыі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такім чынам павінна быць выканана прадстаўленне Генеральнай пракуратуры Мінскаму аблвыканкаму ад 27 лістапада 2012 года, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Сярод заяўнікаў скаргі — старшыня ГА “Хрысціянская злучнасць “Курапаты” 85-гадовы Вацлаў Нямковіч, старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, грамадскія дзеячы і навукоўцы Вацлаў Арэшка і Вінцук Вячорка, а таксама грамадскі актывіст Алесь Макаеў.

Аднак 24 сакавіка суддзя суду Цэнтральнага раёну сталіцы Іван Майсейчык адмовіўся разглядаць скаргу прадстаўнікоў грамадскасці ў абарону Курапатаў. Сярод матываў адмовы — і тое, што сп. Нямковіч не паказаў свайго пасведчання старшыні арганізацыі, хоць ён мог гэта зрабіць на пасяджэнні, якога не было; і неіснуючыя "адносіны ў пытанні ажыццяўлення права ўласнасці" паміж заяўнікамі і "БелРэстІнвестам", і тое, што Генпракуратура "не разглядала зварот заяўнікаў па сутнасці", а таму і абскарджваць нібыта няма чаго. Да таго ж у парушэнне часткі 3 артыкулу 16 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь суддзя Іван Майсейчык сваю пастанову ад 24 сакавіка накіраваў заяўнікам па-руску, нягледзячы на тое, што скарга ў суд была выкладзена на беларускай мове.

Заяўнікі палічылі незаконнай, беспадстаўнай і падлеглай скасаванню пастанову суду Цэнтральнага раёну, які адмовіўся ўзбуджаць грамадзянскую справу супраць Генпракуратуры, і накіравалі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суду прыватную скаргу на пастанову суддзі Івана Майсейчыка з просьбай адмяніць яе і перадаць пытанне на разгляд у той жа суд першай інстанцыі.

Сваёй пастановай ад 22 мая судовая калегія Мінгарсуду пад старшынствам Наталлі Жупікавай падтрымала пазіцыю заяўнікаў і абавязала суд першай інстанцыі ўзбудзіць грамадзянскую справу па скарзе абаронцаў Курапатаў супраць Генеральнай пракуратуры.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео