BE RU EN
rss facebook twitter

У Варшаве пачынаецца суд над беларускім разведчыкам

08.06.2014
У Варшаве пачынаецца суд над беларускім разведчыкам
Закрыты працэс пачнецца 16 чэрвеня.

Аляксандру Л. пагражае да 10 гадоў зняволення. Закрыты суд будзе адбывацца ў спецыяльна ахоўванай зале Акружнога суда, піша польская «Газета выборча».

Дэталі справы застаюцца невядомымі. Вядома, што абвінавачванне перададзенае ў суд у лютым апеляцыйнай пракуратурай Варшавы. Беларуса абвінавачваюць па арт. 130 частцы 1 Крымінальнага кодэкса, якая сфармулявана так: «Хто бярэ ўдзел у дзейнасці варожай выведкі супраць Польшчы, падлягае пакаранню пазбаўленнем волі ад года да дзесяці гадоў».

Беларуса таксама абвінавачваюць па артыкуле аб вырабе і выкарыстанні падробных дакументаў, нагадвае "Наша ніва".

У пачатку года прайшла інфармацыя пра затрыманне двух грамадзян Беларусі, якіх падазравалі ў шпіянажы. Гаварылася, што адзін з іх, 41-гадовы, ужо два гады знаходзіцца пад арыштам. Ён некалькі гадоў супрацоўнічаў з афіцэрамі вайсковай выведкі, якія лічылі яго сваёй крыніцай у беларускіх спецслужбах і плацілі за інфармацыю. Тады польскія СМІ пісалі, што тая інфармацыя аказалася дэзінфармацыяй.

Пісалі таксама, што і аднаго, і другога затрыманага цікавілі звесткі пра польскія Узброеныя сілы.

У сакавіку спецкамісію Сойма паінфармавалі пра справу на нетыповым пасяджэнні. Яно адбылося не ў Сойме, як звычайна, а ў будынку спецслужбы. На паседжанні гаварылася пра два асобныя расследаванні, так пісалі, прынамсі.

Адзін з прысутных там дэпутатаў пазней расказаў, што адна з асоб збірала далікатную інфармацыю пра ключавыя элементы сістэмы нацыянальнай абароны, а другая імкнулася да «дэстабілізацыі дзяржавы».

Апошняя падобная справа разглядалася ў Варшаве ў 2009 годзе, калі Акружны суд Варшавы судзіў грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, затрыманага ў 2006 годзе.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео