BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі з’явіцца камп’ютарная гульня пра хлопчыка з аўтызмам

05.06.2014
У Беларусі з’явіцца камп’ютарная гульня пра хлопчыка з аўтызмам
У межах Тыдня даступнасці, які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску з ініцыятывы Офіса па правах людзей з інваліднасцю, прайшла прэзентацыя праекта “Аўтызм: проста зразумець”.

“У мяне аўтызм, я бачу свет інакш, і мне бывае складана нават у самых простых жыццёвых сітуацыях. Дапамажыце мне пасябраваць з дзецьмі”, — паэтка і мама хлопчыка Косці Вера Бурлак прадстаўляе галоўнага героя квэсту “У майго сябра аўтызм” — віртуальнага аўтыста Сашу. Каб паспяхова прайсці гульню, трэба прыняць усе Сашавы асаблівасці ў паводзінах. Над праектам плённа працуюць бацькі, якія выхоўваюць асаблівых дзетак. Гульня разлічаная на школьнікаў, побач з якімі вучацца дзеці з аўтызмам, а таксама на ўсіх, хто жадае атрымаць пачатковае ўяўленне пра такіх дзетак, - піша budzma.org.

Па словах Веры Бурлак (адказвае ў гульні за сцэнар), ідэя не зусім новая, у свеце існуе шэраг падобных праектаў. Напрыклад, Auti Sim — гульня, якая дазваляе гульцу пабачыць свет вачыма чалавека з аўтызмам. Ці «Фламокс і сябры» — амерыканскі серыял, дзе ўсе акцёры — з сіндромам Аспергера. Добры прыклад — праект лонданскага агенцтва The News, якое зняло сацыяльны ролік для National Autistic Society. Выканаўца галоўнай ролі — хлопчык-аўтыст. Каб перадаць патрэбныя адчуванні, аўтары эксперыментавалі з сюррэалістычнымі візуальнымі эфектамі і хаатычным гукавым суправаджэннем.

Беларуская гульня пра Сашу стане часткай праекта “Аўтызм: проста зразумець”. На сайце праекта змешчана некалькі дзясяткаў рэальных гісторый дзяцей з аўтызмам — бацькі дзеляцца як сямейнымі радасцямі і дасягненнямі сваіх дзетак, так і набалелым.

Напрыклад, васьмігадовы Косця Жыбуль (у хлопчыка сіндром Аспергера) скончыў другі клас агульнаадукацыйнай школы. І не проста скончыў — некалькі разоў станавіўся пераможцам класных алімпіяд. Да таго ж Кастусь піша вершы і дэкламуе іх так, што пазайздросціць любы ўдзельнік літаратурнага слэму (нездарма сын Віктара Жыбуля і Веры Бурлак). Аднак нягледзячы на ўсе здольнасці, з прычыны дыягназу ў школе Косцю мусіць суправаджаць мама. А ўсё таму што ў Беларусі дагэтуль няма цьютараў, ці суправаджальнікаў, якія б дапамагалі такім дзеткам у школе ці садку. Таму адзіная перспектыва на будучыню — хатняе навучанне, што азначае пазбавіць хлопчыка шанцу на сацыялізацыю.

А сацыялізацыя, хто б што ні казаў, магчымая. Вось, напрыклад, 19-гадовы Мікіта — вучыцца ў вячэрняй школе і паралельна працуе кур’ерам. І гэта не ўсё: хлопец грае на саксафоне, цікавіцца геаграфіяй, любіць падарожнічаць. Перад тым як адправіцца з мамай у новы горад падрабязна вывучае ў інтэрнэце карту, і потым арыентуецца на вуліцы не горш за карэннага жыхара. Сёння цяжка паверыць, што калі маці толькі выбірала для сына школу, Мікіта амаль не размаўляў, а дактары ставілі яму ранні дзіцячы аўтызм, парушэнне ўвагі і інтэлекту, затрымку маўленчага развіцця ды іншыя дыягназы.

“Разуменне — гэта галоўнае, у чым маюць патрэбу нашы дзеці, — лічыць каардынатар праекта “Аўтызм: проста зразумець” Ірына Дзяргач. — І, як паказвае наш досвед, зразумець іх вельмі проста. Было б узаемнае жаданне паважаць чужую індывідуальнасць”.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео