BE RU EN
rss facebook twitter

У Салігорску храм будуюць штомесячнымі дабраахвотна-прымусовымі суботнікамі

04.06.2014
У Салігорску храм будуюць штомесячнымі дабраахвотна-прымусовымі суботнікамі
Штомесячныя выплаты на будаўніцтва праваслаўнага комплексу ў Салігорску, якія ў дабраахвотна-прымусовым парадку збіраюць з гараджан ужо некалькі гадоў запар, будуць цягнуцца да 1 студзеня 2007 года.

Адпаведнае рашэнне было прынята Салігорскім раённым Саветам дэпутатаў яшчэ напрыканцы мінулага года, але шырокай грамадскасці пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Хадайніцтва аб працягу фінансавання будаўніцтва Сабора нараджэння Хрыстова мясцовым уладам накіраваў салігорскі протаіерэй Мікалай Розаў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Савет дэпутатаў адрэагаваў падаўжэннем тэрміна дзеяння свайго ранейшага рашэння “Аб правядзенні штомесячных суботнікаў”, паводле якога ў сталіцы шахцёраў ладзіліся татальныя зборы на будаўніцтва храма. Варта адзначыць, што пасля з'яўлення ў 2012 годзе інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні і раскраданні гэтых сродкаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Салігорску накіравалі зварот у мясцовы выканкам з патрабаваннем устанавіць грамадскі кантроль за сродкамі на будаўніцтва. Прапаноўвалася стварыць грамадскую рэвізійную камісію, аднак улады насустрач грамадскасці не пайшлі.

Мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту выказалі сваю занепакоенасць у сувязі з чарговым абвастрэннем сітуацыі вакол так званых дабравольна-прымусовых выплат. Праваабаронцы нагадваюць, што справай дзяржаўных органаў ёсць не наданне прэферэнцый пэўным канфесіям праз прымусовыя ахвяраванні, але забеспячэнне роўнасці паміж імі, спрыянне міжканфесійнаму дыялогу ды гарантаванне грамадзянам права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі. Прадстаўнікі БХК просяць паведмаляць пра ўсе факты прымусу да ўдзелу ў так званых “штомесячных суботніках” ды гатовы надаць усім жадаючым прававую дапамогу з гэтай нагоды.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео