BE RU EN
rss facebook twitter

Неабароненае дзяцінства

01.06.2014
Неабароненае дзяцінства
1 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень абароны дзяцей.

Але не ўва ўсіх з іх будзе святочны настрой. Тройчы ўлады парушылі правы магілёўскай сям’і. Усё пачалося з рашэння выселіць з інтэрнату двух малых дзетак ды іхную маці на вуліцу. І чым упарцей сям’я абараняла сваё права на дах над галавою, тым болей чыноўнікі парушалі законы, паведамляе Белсат.

 

Дзіцячы смех – на блакітных экранах, у жыцці ж малыя часта праліваюць слёзы. 8-гадовага Косцю і 3-гадовую Машаньку высяляюць з інтэрнацкага пакою. Узімку хлопец як галоўны ў сям’і прыдумаў развязанне.

КОСЦЯ:
“Пабудуем дом са снегу і будзем жыць”.

Снег растаў, а праблема засталася. Прычына яе – у новым Жыллёвым кодэксе, з якога прыбралі ўсе ільготы на жыццё ў інтэрнатах.

АЛЕНА БАРЫСАВА, ЮРЫСТКА РЭП:
“Калі раней з інтэрнату нельга было выселіць пенсіянера, інваліда, самотную маці, яны неяк ахоўваліся заканадаўствам, то цяпер на вуліцы можа апынуцца кожны”.

Закон не абараняе, а чыноўнікі падстаўляюць. Ірыну, што 10 гадоў мела з будаўнічым трэстам № 12 бестэрміновую дамову найму, пераканалі пераехаць у інтэрнат сямейнага тыпу. Дамову ж прапанавалі на год, паабяцаўшы, што ў будучыні праблемаў не ўзнікне. Аднак па сканчэнні тэрміну жанчыне з дзеткамі сказалі выехаць.

ІРЫНА ІЛЬІНСКАЯ, МАЦІ-АДЗІНОЧКА:
“Высяляюць нас на вуліцу. Як гэта так? Проста на вуліцу, без прапановы іншага жытла. Сацыяльна арыентаваная дзяржава клапоціцца пра дзяцей. Дзе гэты клопат? Яго не бачна”.

Тады бачнаю Ірына вырашыла зрабіць самую праблему.

ІРЫНА ІЛЬІНСКАЯ, МАЦІ-АДЗІНОЧКА:
“Менавіта тут, на гэтым месцы мы хацелі правесці пікет у абарону правоў маіх дзяцей і мяне”.

І зрабіць гэта ў шанаваны нашаю дзяржаваю Дзень абароны дзяцей.

АЛЕНА БАРЫСАВА, ЮРЫСТКА РЭП:
“Аднак адмовілі, бо... нельга ў нас абараняць правы дзіцяці, праводзіць пікеты”.

Нельга рабіць і медыйнага розгаласу. Зайшоўшы ў Ірынін пакой, прадстаўнік будаўнічага трэсту Уладзімір Іваноў гэтак адрэагаваў на жаданне сям’і распавесці праўду нашаму тэлеканалу.

УЛАДЗІМІР ІВАНОЎ, НАМЕСНІК ПА БЫЦЕ, БУДТРЭСТ № 12:
“Навошта вы гэта здымаеце? Я не хачу, каб вы здымалі!”

ІРЫНА ІЛЬІНСКАЯ, МАЦІ-АДЗІНОЧКА:
“Што гэта за кіданне такое ў прысутнасці дзяцей? Што гэта такое?”

Журналісты мусілі выклікаць міліцыю. Але ўчастковы Генадзь Баршчэўскі паведаміў, што нязваным гасцям нічога не будзе.

БАРЫС БУХЕЛЬ, ПРАВААБАРОНЦА:
“Хуліганскае дзеянне прадугледжвае штраф, содні. Таму тут трэба проста напісаць заяву ў міліцыю”.

...На дзеянні прадстаўнікоў якой яшчэ раней Ірына напісала скаргу ў пракуратуру. Яе абурыла, што, не наведаўшы сям’і, участковы засведчыў у дакументах... алкагалізм маці і недагледжанасць дзяцей. Распавяла ж яму пра гэта камендантка інтэрнату. А менавіта яна, як сцвярджаюць суседзі, хоча адабраць квадратныя метры ў сям’і. Мы неаднойчы спрабавалі запытацца, чаму яна лічыць неабходным выселіць Ільінскую, але адказ быў заўсёды адзін.

СВЯТЛАНА МАРОЗАВА, КАМЕНДАНТКА ІНТЭРНАТА:
“Карацей, я нічога адказваць не збіраюся...”

Апошні шанец не быць выкінутымі на вуліцу ў сям’і яшчэ ёсць. 10 чэрвеня іх справу разгледзіць абласны суд.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео