BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Не менш за 2 мільёны беларусаў практыкуюць мову

19.05.2014
Андрэй Казакевіч: Не менш за 2 мільёны беларусаў практыкуюць мову
З аптымістычнай лекцыяй пра стан і пэрспектывы выжывання беларускай мовы ў Магілёве выступіў доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Хто з беларусаў пачаў пісаць першым па-беларуску? Якія мясціны ўтвараюць геаграфічны «цэнтар» культурніцкага адраджэння канца 19 — пачатку 20 стагодздзя. Як склаўся лёс пачынальнікаў адраджэння таго часу? Колькі беларусаў цяпер уцягнутыя ў развіццё беларускай мовы і ці існуе падзел сучаснай Беларусі на «усход і захад»?

На гэтыя пытанні адказаў доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. Для наведнікаў лекцыяў Лятучага ўнівэрсітэту ў Магілёве ён прэзентаваў вынікі доследу «Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, канец 19-га — пачатак 20-га стагоддзя», - перадае "Радыё Свабода".

Першымі па-беларуску пачалі пісаць дзеячы нацыянальнага адраджэння з Меншчыны і ўсходняй Віленшчыны. Такую выснову агучыў Андрэй Казакевіч на падставе вывучэння дзейнасці ста дзеячаў культурніцкага руху канца 19 — пачатку 20 стагоддзя. Паводле даследніка, у нацыятворчы працэс таго часу амаль не былі ўцягнутыя ўсходнія раёны Беларусі. Гэтыя творцы запачаткавалі працэс беларускага адраджэння. Касцяк культурніцкай эліты складалі заможныя сяляне і дробная шляхта. Некаторыя з іх мелі ўнівэрсітэцкую адукацыю альбо скончылі вучэльні ды народныя школы. Росквіт тагачаснага адраджэння прыпадае на дзевяць гадоў «нашаніўскага пэрыяду» — ад 1905 да 1914 году. У адраджэнскім руху амаль не было творцаў, якія мелі б буйны фінансавы капітал — землеўладальнікаў, банкіраў.

Лёс пачынальнікаў адраджэння склаўся трагічна. Прыкладна палова з іх памерлі гвалтоўна. Чвэрць — у выніку рэпрэсіяў. Найбольш стратнымі былі 30-я і 40-я гады мінулага стагоддзя.

Параўноўваючы той пэрыяд з найноўшым часам, Андрэй Казакевіч спасылаецца на першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года. На ягоную думку, толькі два кандыдаты на прэзідэнцтва Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч засведчылі пераемнасць з дзеячамі нацыянальнага адраджэння канца 19 — пачатку 20 стагоддзя. Абодва палітыкі гаварылі па-беларуску і заяўлялі пра неабходнасьць еўраінтэграцыі Беларусі. Іх падтрымалі больш за 2 мільёны чалавек. Большасць з іх пражывала у той частцы Беларусі, межы якой прыкладна супадалі з тымі мясцінамі, дзе нарадзіліся адраджэнцы першай хвалі беларускага адраджэння.

На думку Андрэя Казакевіча, тым не менш падзелу сучаснай Беларусі з палітычнага гледзішча «на ўсход і захад» не існуе. Ён даводзіць сваю пазыцыю, спасылаючыся на паходжанне беларускай культурніцкай эліты і апазыцыі. Яно, лічыць навуковец, адпавядае структуры беларускага грамадства:

«Адназначна вылучыць нейкія кансалідаваныя рэгіёны вельмі складана, — кажа ён, — Пэўная розніца, вядома ж, існуе, але яна не настолькі істотная, каб казаць, што гэта мяжа была б палітычна важнай у сучаснай Беларусі. Ёсць асобныя гарады і рэгіёны, дзе назіраецца больш моцная беларуская ідэнтычнасць. У іншых жа мясцовасцях, — даводзіць даследнік, — працэсы русыфікацыі аслабілі нацыянальную свядомасьць мясцовых беларусаў. Тым не менш разрыў між імі ня вельмі значны».

Андрэй Казакевіч заўважыў, што спажыўцамі беларускамоўнай прадукцыі з'яўляюцца не менш за 2 мільёны беларусаў. Гэтай колькасці дастаткова, каб беларуская мова жыла і развівалася, адзначае ён:

«Па розных звестках не менш за 2 мільёны беларусаў практыкуюць беларускую мову. Гэтых двух мільёнаў пакуль дастаткова, каб мова развівалася і функцыянавала на бытавым узроўні і ўзроўні высокай культуры, навукі, мастацкай літаратуры».

«Такая сітуацыя, кажа Андрэй Казакевіч, больш ці менш устойлівая. І калі не будзе гвалтоўнага ўварвання і разбурэння, то яна можа самаўзнаўляцца».

Пераважная большасьць беларусаў тым ня менш лічаць беларускую мову роднай — хоць на ёй і не гавораць, даводзіць навуковец:

«Беларуская мова застаецца важным фактарам, калі не камунікацыі, то прынамсі, індэнтыфікацыі. Важным фактарам, каб паказаць, што гэта сваё, маўляў, яно адрознівае нас ад іншых народаў. Усё гэта мае сваё значэнне, нягледзячы на працэсы русіфікацыі, якія мы назіраем апошнія дзесяцігоддзі».

Паслухаць Андрэя Казакевіча ў цэнтар «Тэхнапарк Магілёў» прайшлі два дзясяткі магілёўскіх рупліўцаў беларускай мовы. Лекцыяй менскага госця ў Магілёве завяршыўся сезон заняткаў ў Лятучым унівэрсітэце.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео