BE RU EN
rss facebook twitter

Выпускныя ў школах Беларусі: хлопцу каштуе $500, дзяўчыне - больш за $600

17.05.2014
Выпускныя ў школах Беларусі: хлопцу каштуе $500, дзяўчыне - больш за $600
У параўнанні з 2013 годам школьны выпускны падаражэў амаль удвая.

 "У нас маленькая школа, таму мы скідваліся ў раёне 300 долараў, гэта не ўлічваючы падарункаў. Гэта будзе праходзіць у школе, але арганізоўвае фірма. А калі лічыць рэчы, прычоску, іншыя дробязі - гэта яшчэ 3 мільёны", - апісвае расходы выпускніца мінскай гімназіі Ірына .

Каб выпусціцца са школы, яна выкладзе больш за 600 долараў, паведамляе Еўрарадыё.

У выпускніка прыватнай сталічнай гімназіі Германа на выпускны збіраюцца па 100 долараў. Святкаваць будуць у школе.

"Мы будзем збірацца ў зале, будзе афіцыйная частка. На гэта здавалі па 100 долараў. Яшчэ на экзамены з камісіяй здавалі па 50 долараў. Мы будзем яшчэ ўсе разам збірацца, здымаць кватэру ці дом - гэта яшчэ долараў 70. Яшчэ набывалі касцюм - каля 100 долараў, абутак - больш за 100 долараў, штаны столькі ж. Набывалі ўсё ў Польшчы", - расказвае Герман.

Агулам выходзіць паўтысячы долараў. Летась выпускны ў школе і ўніверсітэце абыходзіўся амаль удвая танней - 100 долараў свята і яшчэ 150 на падрыхтоўку.

Канцэртная праграма і меню ў школе каштуе столькі ж, колькі ў агенцтве, падлічвае дырэктар агенства "Творчая лабараторыя PR" Юлія Паляшчук.

"У агенцтве сярэдняя цана - 150 долараў. Залежыць ад праграмы і колькасці чалавек. У нас меню каштавала 550 тысяч, у школьнай сталовай - 500. Праграма нашая каштуе 70 долараў, школа прапаноўвае сваю за тыя ж грошы", - параўновае Юлія Паляшчук.

Школьны выпускны па прайсе, разам з усімі кветкамі і падарункамі для настаўнікаў, вылятае ў 3 мільёны на аднаго выпускніка і дарослага, працягвае Юлія. І паказвае раздрукоўку са школы, дзе прапісаныя цэны. А ўсе агенцтвы школа адмятае.

"Мы займаемся выпускнымі, у асноўным з універсітэтамі. Са школьнікамі аднолькавая сітуацыя кожны год. Запрашаюць на бацькоўскі сход, усё расказваем, яны гатовыя замаўляць. І кожны год пасля яны знікаюць. Бо выпускны ўрэшце робіць школа", - даводзіць Юлія.

Толькі ў адной з сямі школ, куды звярнулася Еўрарадыё, выпускны праводзіць агентцва, ва ўсіх астатніх адміністрацыя ладзіць свята сама.

Выпускныя вечары ў мінскіх школах сёлета пройдуць 12 чэрвеня. З 11 класаў выпусцяцца 8 168 дзяцей, з 9-х - 13 938.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео