BE RU EN
rss facebook twitter

Міхаіл Баярын вывеў беларускі санскрыт?

17.05.2014 Надзея Калiнiна, ЕўраБеларусь
Міхаіл Баярын вывеў беларускі санскрыт?
"Як з чагосьці аднаго зрабіць усё?" - такое нетрадыцыйнае пытанне паставіў філосаф Міхаіл Баярын.

 У межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" філосаф, лінгвіст і санскрытолаг  Міхаіл Баярын дапамог слухачам зразумець асноўныя паняцці яго тэорыі і распавёў пра яе мэту.

                                      
З аднаго боку ідэя створанай філосафам тэорыі сэнсу пераклікаецца з папулярным сучасным напрамкам – канструктывізмам. З другога боку яна звязана са старажытнай ідэяй з'яўлення сусвету, якая ляжыць у аснове санскрытскай граматыкі. Яна разглядае ўвесь свет як праяву аднаго пачатку.
 
Тэорыя напісана на незвыклай і незразумелай на першы погляд мове – Свамове. "Гэта спроба пачаць думаць па-беларуску, якая базіруецца на традыцыйнай граматыкі санскрыту", - тлумачыць аўтар.
 
 
Ідэя тэорыі ўзнікла на семінары, тэмай якога была тэорыя універсальнага семантычнага кода Віктара Мартынава. Тады Міхаіл Баярын паглядзеў на ўтварэнне сэнсу зусім інакш і пачаў распрацоўваць самастойную скрайную канструктыўную тэорыю сэнсу - Актыку. Светагляд, які адказвае на адрознае ад звыклых у філасофіі пытанне "Як штосьці стварыць?".
 
Праца яшчэ не скончана, але пасля палутара гадоў ад пачатку работы над тэорыяй філосаф вырашыў пазнаёміць з ёй грамадскасць.
 
"Трымаць вынік працы закрытым ужо не было сэнсу. Тэорыя гатова да публікацыі, і таму ёй трэба дзяліцца з людзьмі, - кажа Міхаіл Баярын. - Развіццё тэорыі было настолькі адносным, што яе кожная новая версія змяняла тэорыю на палову ці больш. Потым настаў час, калі тэорыя прыняла цяперашнюю форму, тады і прыняў рашэнне падзяліцца ёй з іншымі".
 
Актыка ставіць пытанне "Як стварыць усё?" – своеасаблівая канструктыўна-інжынерная задача. Як адзначае аўтар, тэорыя разглядае ўсё як вытвор нашай свядомасці. А яе ў сваю чаргу як тое, што стварае сэнс – у адрозненне ад сучаснай лінгвістыкі, якая бачыць сэнс як адлюстраванне аб'ектыўных рэчаў і свядомасць як адлюстраванне быцця.
 
 
Дарэчы Міхаіл Баярын лічыць сваю працу ўдалай спробай зрабіць мову сэнсаўтварэннем, таму што Свамова стварае сэнсы, а не адлюстроўвае іх. Гэта чыстая, гнуткая, свабодная для развіцця мова.
 
Аўтар не прапануе замяніць беларускую мову на мову сэнсаў. Яна мае самастойнае значэнне і каштоўнасць.
 
 

"Я хачу зрабіць Свамову аб'ектам культуры і здабыткам грамадства, - кажа філосаф. - І гэта адбудзецца, калі інтэлектуальная эліта Беларусі зразумее тое, што я кажу, палічыць гэта каштоўным і зможа ўжываць тэорыю як прынцып, падыход да разгляду іншых праблемаў, з'яваў, рэаліяў. Гэта падыход, які адчыняе для нас шырокія перспектывы іншага бачання свету і іншыя падыходы да вырашэння праблемаў, якія перад намі стаяць. Гэта датычыцца не толькі культуры, але і палітыкі, дзяржаўнага ўладкавання і іншых сфераў".

Адзначым, што слоў, як такіх, у гэтай сістэме няма. Ёсць знакі, якія абазначаюць пэўныя правілы граматыкі тыпу санскрыту. На фота паказана, як выглядае лагічны ланцужок мовы.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео