BE RU EN
rss facebook twitter

У Баранавічах прынялі рашэнне знішчыць сцяг Украіны

16.05.2014
У Баранавічах прынялі рашэнне знішчыць сцяг Украіны
Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць украінскі сцяг, з якім 4 сакавіка выйшаў на акцыю пратэсту грамадскі актывіст Уладзімір Гундар.

Аб такім рашэнні стала вядома пасля таго, як Уладзімір Гундар 15 траўня атрымаў копію пастановы ад 8 траўня за подпісам намесніка старшыні суда Васіля Петрыва. У лісце ўказваецца, што паколькі пастанова суда ад 21 сакавіка (суддзя Станіслаў Півавар) адносна адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай, уступіла ў сілу, “рэчавы доказы: нацыянальны сцяг Украіны і плакат з надпісам “Пуцінскія банд-агрэсары – гець з Украіны! Прэч з Беларусі!” – знішчыць”, - паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Падчас пікета, накрыўшы плечы блакітна-жоўтым сцягам Украіны і разгарнуўшы каляровы плакат, Уладзімір Гундар прастаяў у цэнтры Баранавічаў каля 10 хвілін. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і прысудзіў адміністрацыйны штраф у памеры 15 базавых велічынь. Суддзя Станіслаў Півавар адмовіўся вярнуць украінскі сцяг і плакат Уладзіміру Гундару, паведаміўшы, што гэтыя рэчавыя доказы па закону павінны застацца ў яго адміністрацыйнай справе.

Але цяпер суд прыйшоў да высновы, што дадзеныя рэчавыя доказы неабходна знішчыць. Далей адзначаецца, што дадзеная пастанова суда абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

– Калі мы прымалі ўдзел у святкаванні ў Баранавічах 90-х угодкаў БНР 25 сакавіка 2008 года, то у нас міліцыя канфіскавала пяць бел-чырвона-белых сцягоў, але пасля суда нам іх вярнулі. Мне вельмі сорамна за такое рашэнне гарадскога суда, які зняважыў дзяржаўныя сімвалы нашай братняй Украіны, – пракаментаваў Уладзімір Гундар.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео