BE RU EN
rss facebook twitter

Партнёраў “Маладога фронта” з Нарвегіі не пусцілі ў Беларусь

09.05.2014
Партнёраў “Маладога фронта” з Нарвегіі не пусцілі ў Беларусь
Лідар KrFU Эміль Андрэ Эрстад. Фота: KrFU
Двух лідараў KrFU затрымалі ў цягніку з Літвы, высадзілі і адправілі назад у Вільню.

Лідэрам KrFU (партнёрскай арганізацыі “Маладога Фронту”) Эмілю Эрстад (Emil André Erstad) і Ліне Нордхаўг (Line Nordhaug) 8 мая беларускія ўлады адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Як мяркуюць маладыя людзі, яны знаходзяцца ў неафіцыйным чорным спісе, паведамляе mfront.net.

У цягніку з Літвы ў Беларусь лідэры KrFU былі спыненыя памежнікамі. “Мы не атрымалі ніякага апраўдання, але нас высадзілі з цягніка і пасадзілі на іншы цягнік назад у Вільню ў Літву”, – кажа Эміль.

Лідэры KrFU набылі квіткі на адну з гульняў чэмпіянату па хакеі, што прадугледжвала бесперашкоднае атрыманне ўязной візы ў Беларусь. Як раней паведамлялася, любы заўзятар атрымае бясплатную візу ў Беларусь пры наяўнасці квітка на гульні чэмпіянату.

Эміль таксама апошнім разам спрабаваў уехаць у Беларусь у студзені 2012 года, і тады яму было адмоўлена. Яны звязваюць гэта з супрацоўніцтвам з “Маладым Фронтам” і партыяй БХД.

За апошнія дні каляя 30 актывістаў апазіцыі кінуты ў турмы, дэпартаваны з МІнска шведскі праваабаронца Марцін Угла.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео