BE RU EN
rss facebook twitter

“У сёньняшнім грамадстве зацікаўлены ў гісторыі ці мове становіцца “зламыснікам” і “тэрарыстам”

07.05.2014 "Сильные новости"
“У сёньняшнім грамадстве зацікаўлены ў гісторыі ці мове становіцца “зламыснікам” і “тэрарыстам”
Многія заўважылі, што апошнім часам на вуліцах гарадоў Беларусі, ў тым ліку і ў Гомелі, пачалі з’яўляцца білборды, рэкламуючыя беларускую мову. Тэндэнцыя для беларускага грамадства, безумоўна, новая.

Пасля 1995 году, калі на рэферэндуме быў зацьверджаны афіцыйны статус рускай мовы, інтарэс да ўсяго беларускага стаў імкненна зьніжацца спачатку з боку дзяржавы, а потым, пад уплывам ейнага ціску, і с з боку грамадства. Ўсё меньш стала выходзіць беларускамоўных медыя, амаль незаўважна роднага слова ў справаводстве, перапісаныя беларускія падручнікі гісторыя, зьнікаюць старажытныя будынкі… Аднак, тым ня меньш, Беларусь, ў тым ліку і ў Гомелі – жыве, і беларушчына – таксама. Цягам шмат гадоў ў авангардзе захаваньня нашай гістарычнай спадчыны ідуць шэрговыя людзі – грамадскія актывісты, сябры недзяржаўных арганізацый і дэмакратычных палітычных партый. Сёньня дзяржава падхоплівае гэты трэнд і можна сказаць, што ўсе высілкі, відавочна, былі недарэмныя.

Асабліва прыемна для гамельчукоў тое, што найстарэшая ў Беларусі грамадская арганізацыя, якая займаецца пытаньнямі адраджэньня беларускай мовы, культуры, гісторыі і духоўнасці зьявілася і працуе менавіта ў горадзе над Сожам. Наша сёньняшняя гутарка з Яўгенам Меркісам, Маршалкам ГМКГА “Талака”, вядомым грамадскім актывістам і вядучым першай ў Беларусі рэгіянальная Інтэрнэт-ТБ перадачы “Гомель Offline”.

- Спадар Яўген, раскажыце, калі ласка, нашым чытачам, аб вашай арганізацыі: чым яна займаецца і навошта?

- Гомельская “Талака” узнікла ў 1986 годзе і з’яўляецца адной з самых старых НДА нашага горада і рэгіёна. Падобныя нацыянальна-арыентаваныя культурніцкія суполкі ў тыя часы пачыналі ўзнікаць па ўсёй краіне і іх прыклад быў пераняты і гомельцамі. Ля вытокаў гомельскай “Талакі” стаялі вядомыя грамадскія дзеячы Сяргей Дубавец, Таццяна Сапач і Алесь Яўсеенка. З тых часоў шмат хто з талакоўцаў ужо выбіўся “ў людзі” – талакоўцамі розных часоў былі і ёсць музыка ды лідэр гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, праваабаронца Алесь Бяляцкі, барды Вальжына Цярэшчанка ды Зміцер Вінаградаў, пісьменнік-постмадэрніст Сяргей Балахонаў, журналісты Ларыса Шчыракова, Юля Сівец, Зміцер Новікаў, супрацоўнікі філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Валянціна Міронава ды Пятро Цалка і шмат іншых.

Паводле Статуту галоўнай мэтай дзейнасці “Талакі” з’яўляецца вывучэнне, захаванне і папулярызацыя сярод моладзі беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі, ды краязнаўчая дзейнасць як адзін з фактараў нацыянальнага адраджэння Беларусі і пабудовы дэмакратычнага грамадства. Тое, што мы робім можна раздзяліць на тры накірункі: Па-першае, гэта гісторыка-краязнаўчы кірунак – збіраем звесткі аб мінулым нашага края, папулярызуем яе сярод моладзі, ладзім адукацыйныя мерапрыемствы, экскурсіі Па-другое, фальклорна-этнаграфічны – вывучаем і рэканструюем традыцыйныя беларускія святы (Гуканне вясны, Купалле, Жаніцьба коміна, Каляды і т.п.), ладзім майстар-класы па традыцыйных рамёствах і танцах, вучым спевам, ладзім экспедыцыі дзеля збору новага матэрыялу, выдаем аўдыёдыскі запісаных спеваў рэгіёну і шмат іншага. Ну і трэці кірунак - публічна-асветніцкі. Сюды можна аднесці прэзентацыі кнігаў, творчыя вечары, публічныя лекцыі і працу ў сацыяльных сетках.

- Распавядзіце, калі ласка, больш падрабязна пра канкрэтныя прыклады вашае дзейнасьці, самыя папулярныя ды цікавыя ініцыятывы?

- Трыдыцыйна самымі топавымі па папулярнасці ў нашай дзейнасці з’яўляюцца розныя беларускія святы. Больш за ўсё народу збіраецца, канешне, на Купалле. Варта адзначыць што мы займаемся менавіта рэканструкцыяй традыцыйнага свята, бо ў нашым грамадстве на сённяшні дзень змест Купалля зводзіцца ўжо толькі да “папіць гарэлкі на прыродзе ды паскокаць праз вагонь”. У нас жа ўсё аўтэнтычна па меры магчымасці – спевы і абрадавая складовая, гульні і стравы. І гэта прываблівае вельмі шмат людзей. На мінулагоднім Купаллі так было пад 80 удзельнікаў, шмат дзяцей. Некаторыя адмыслова дзеля гэтага прыязджаюць з іншых рэгіёнаў Беларусі або нават краінаў – Украіны, Расіі, Швецыі. Любяць маладзёны і майстар-класы, экскурсіі ды творчыя мерапрыемствы. Больш вузканакіраваныя падзеі кшталту публічных лекцый не збіраюць вялізныя залы, але падобныя мерапрыемствы неабходныя для дзеля данясення пэўнага масіву інфармацыі і таму мы разгаліноўваем нашую дзейнасць ды не робім выбар толькі на карысць вельмі наведвальных або папулярных падзей. Трэба працаваць у розных накірунках адначасова.

Таксама наконт нас існуе стэрэатып што мы, нібыта, выключна фальклорная арганізацыя, што гэта несучасна і вельмі патрыярхальна. Што селі дзевачкі на лавачках і запелі бабулькаўскія песні. Насамрэч мы заўжды імкнемся пераасэнсоўваць мінулае і даносіць яго ў тым ліку і сучаснымі метадамі. Напрыклад мы вельмі актыўныя ў сацыяльных сетках і маем акаўнты ў кантакце, фэйсбуку ды твітэры. Яшчэ мы нядаўна зрабілі альтэрнатыўную мапу Гомеля мэта якой была найперш разбурыць стэрэатыпы аб нашым горадзе як шэрым і нецікавым горадзе ў якім апроч парку і палаца глядзець няма чаго. Мы з дапамогай метаду “крытычнага мапавання” накідалі самыя розныя цікавосткі і факты і зрабілі такую модную моладзевую мапу якая была вельмі прыязна сустрэтая грамадскасцю. Сумесна з іншымі арганізацыямі горада мы апошнія гады змагаемся за захаванне гістарычнай драўлянай забудовы Гомеля якая паступова ідзе пад суцэльны знос. Каштоўнасць гэтых дамоў у іх унікальнай разьбе і архітэктуры, што ўяўляе сабою гэткі мікс самых розных традыцый Усходняга Палесся. Шмат якім з дамоў больш за сто год і яны могуць спакойна існаваць і надалей, але ўлады ня бачаць у іх каштоўнасці. Хоць ва ўсіх развітых краінах фактычна чапляюцца за кожны кавалачак гісторыі і ратуюць яго, захоўваюць для нашчадкаў. Канкрэтна па гомельскай забудове варта было б стварыць адасобленую пляцоўку пад вольным небам дзе сабраць найбольш каштоўныя будынкі, адрамантаваць іх і рэактываваць – зрабіць там крамкі, кавярні, бары, галерэі. Такі раён стаў бы ўпрыгажэннем нашага горада і турыстычнай адметнасцю. Дзеля захавання дамоў па вул. Валатаўская і Парыжскай камуны мы ўжо вялі вялізнае змаганне і напісалі дзясяткі зваротаў у дзяржаўныя органы, даслалі дакументы дзеля надання ім статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, ладзілі разнастайныя прома-акцыі – напрыклад фатасэсію паўаголеных хлапцоў на іх фоне дзеля прыцягнення ўвагі да тэмы. І гэта дало плён – разбурэнне было спыненае, дамам па вул. Парыжскай камуны далі статус каштоўнасці, а славуты “апошні дом Ірыны Паскевіч” зараз пераносіцца па дамоўленасці з уладамі сіламі грамадскасці і валанцёраў.

- Арганізацыяў, якія займаюцца справамі, падобнымі да вашых, здаецца, ня так і шмат. Прынамсі, багата аб іх не чуваць. Нацыянальная ідэя ў грамадскім жыцьці – што гэта? Ці гэта ўсведамленьне жыцьцёвай неабходнасьці, грамадскага доўгу нешта рабіць, каб не страціць Беларусь, ці дзеля кагосьці гэта проста хобі і магчымасьць цікава бавіць час? Ці гэта сьветапогляд, ці гэта лад жыцьця? Ці можаце Вы іпатлумачыць, як Вы гэта бачыце?

- Мы не займаемся наўпроставым насаджэннем або распаўсюдам нейкай нацыянальнай ідэі бо мы не ідэалагічны інстытут або БРСМ. Нашая мэта – даносіць да маладых людзей звесткі аб іх роднай культуры, гісторыі ды мове бо толькі ведаючы свае карані можна дакладна разумець сваё месца ў гэтым свеце. А ўжо дзякуючы ўсяму, што чалавек атрымлівае ад “Талакі” і на яе мерапрыемствах фармуецца светапогляд чалавека, разуменне яго ролі ў краіне, яе адметнасці, фармуецца нарматыў пэўных каштоўнасцяў. Тут можна прыгадаць і крэда культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – “Будзьма беларусамі – гэта тое, што нас яднае і робіць унікальнымі!” з якім нельга не пагадзіцца. Без разумення свайго ў сённяшнім постіндустрыяльным грамадстве чалавек ужо нішто і ніхто. Яго лёгка можна апрацаваць, задурыць яму галаву, зрабіць з яго каго заўгодна – сёння ты “савецкі чалавек”, заўтра па падказцы тэлевізара ўжо “рускі” і мусіш вітаць уваход войскаў суседняй краіны…

- Вядома ўяўленьне, што грамадская дзейнасьць не адбываецца сама па сабе, яна хутчэй зьяўляецца часткай нейкага вялікага працэса, ці супольнасьці, якую называюць “грамадзянскай супольнасьцю”, ці, ў іншых выпадках, “трэцім сектарам”. Вось гэты сектар на Гомельшчыне, што ён з сябе ўяўляе? Ці адчуваеце вы сябе часткай гэтай грамадзянскай супольнасьці, прынамсі, на нашым, гомельскім ўзроўні?

- Мы ў першую чаргу беларуская культурніцкая арганізацыя і на дадзеным полі ў Гомелі нашымі вернымі сябрамі і паплечнікамі з’яўляюцца прадстаўнікі мясцовай суполкі ТБМ. Але гомельская “Талака” шчыльна супрацоўнічае і з іншымі НДА і аб’яднаннямі горада. Так гэта добра праявілася пад час аднаго з этапаў змагання за захаванне старой гістарычнай забудовы па вул. Валатаўской. Прадстаўнікі шматлікіх гомельскіх рухаў, НДА і партый падпісалі тады сумесны зварот да ўладаў з мэтай прадухілення разбурэння гэтых каштоўных дамоў і на той момант гэта сапраўды выратавала будынак. Безумоўна калі мы кажам пра грамадзянскую супольнасць то ў нашых беларускіх рэаліях гэта датычыцца пераважна незалежных арганізацый. Бо існуюць таксама і “дзяржаўныя недзяржаўныя арганізацыі”, як іх часам называюць - нібыта незалежныя арганізацыі, што насамрэч кантралююцца ўладамі і на аніякі дыялог не йдуць. Невядома што яны робяць і дзеля чаго існуюць. Можна проста адчыніць спіс НДА рэгіёну і пачытаць хто там ёсць, прыгадаць ці чуў пра іх хоць штосьці. (Апошнім часам беларускія ўлады дзеля рэпрэзентатыўнасці пачалі надаваць статус НДА самым разнастайным аб’яднанням, што фактычна імі не з’яўляюцца – розныя клубы па каратэ і т.п. хаця гэта насамрэч проста канкрэтныя ІП што зарабляюць грошы і ніякай грамадскай функцыі яны не нясуць). Таксама варта адзначыць што з большага грамадзянская супольнасць Гомеля дапамагае адзін адному і падтрымлівае. Хаця пры ўсім пры гэтым мы беларусы і часам існуюць некаторыя спрэчкі, што ўскладняюць супрацу. Але ў цэлым заўжды можна спадзявацца на падтрымку і дапамогу.

- З Вашага пункту гледжаньня, грамадзянін – гэта хто?

- Грамадзянін гэта свядомы у сваіх правах і абавязках адносна іншых, актыўны чалавек. Ён не жыве дзеля аднаго сябе і выдатна разумее неабходнасць свайго ўдзелу ў развіцці краіны праз даступныя сродкі. Яму неабыякавыя праблемы і клопаты іншых, ён з разуменнем ставіцца да розных кропак гледжання і заўжды гатовы да дыялогу. У прынцыпе ўсё гэта можна звесці да формулы “грамадзянін гэта той, каму не ўсё роўна”. Удзел у некамерцыйных арганізацыях, валанцёрства, усведамленне каштоўнасці падобных дзеянняў – усё гэта і ёсць адной з важнейшых прыкметаў сапраўднага грамадзяніна. “Талака” садзейнічае данясенню гэтых прынцыпаў да сваіх сяброў бо ўся яе дзейнасць і будуецца на важнасці асабістага ўдзелу дзеля лепшае будучыні роднага краю. Шмат хто праз гэта адкрывае ў сабе новыя таленты і навыкі, становіцца актыўным і ў іншых сферах або атрымлівае каштоўныя ў будучыні нават прафесійныя навыкі. Можна прывесці прыклад Зміцера Сасноўскага які праз “Талаку” зацікавіўся беларускай культурай і ўжо ў першай палове 90-х змайстраваў сваю дуду, што потым сталася фактычна яго прафесіяй праз стварэнне гурта “Стары Ольса”. Або прыклад Пятра Цалка які ў тым ліку і дзякуючы нашай арганізацыі вельмі шмат даведаўся пра родны край і яго звычаі, захапіўся традыцыйным ткацтвам а ў выніку пасля сканчэння ўніверсітэта ўзначаліў філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. Таму варта быць актыўным – так і краіне дапаможаш і сам не прападзеш, разумным станеш!

- І апошняе пытаньне, з серыі “Адчуйце розьніцу”… Вось глядзіце: “Талака” займаецца нацыянальным адраджэньнем, і вядомая палітычная партыя БНФ – тым жа. Але стаўленьне да “Талакі” і да БНФ ў грамадстве крыху рознае. Патлумачце, чаму “Талака” – не БНФ?

- Істотнае адрозненне палітычнай партыі, якой з’яўляецца афіцыйна зарэгістраваны БНФ ёсць ажыццяўленне дзейнасці дзеля дасягнення палітычнай улады. “Талака” ж да ўлады не рвецца і хоць прынцып нацыянальна-культурнага адраджэння і закладзены ў праграму партыі БНФ, але метады ажыццяўлення яе ў нас розныя. Можна сказаць што яны абяцаюць ажыццяўляць і падтрымліваць у выпадку прыходу да ўлады ў тым ліку і тое, чым мы і так ужо сёння, і галоўнае рэальна, робім. З іншага боку важна адзначыць тое, што ў нашым сённяшнім грамадстве любы зацікаўлены ў сваёй роднай гісторыі або мове чалавек аўтаматычна робіцца “бээнэфаўцам” у вачах грамадства, прычым з дакладнай негатыўнай канатацыяй. То бок атрымліваецца нейкі зламыснік, фактычна тэрарыст. Безумоўна дадзенаму стэрэатыпу садзейнічаюць і дзяржаўныя СМІ. Гомельская “Талака”, як адна з найстарэйшых НДА горада у вачах мясцовага чынавенства рэальна асацыюецца з БНФам. Бывае прыходзіш на прыём да кагосьці па нейкіх справах а сакратарка такім напалоханым голасам начальніцы паведамляе што “да вас Меркіс з “Талакі!”. Усё гэта, канешне, ускладняе часам працу бо людзі ўжо загадзя баяцца нават ісці на дыялог, але “Талака” не здаецца і будзе рушыць да новых перамог. Далучайцеся!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео