BE RU EN
rss facebook twitter

Маладафронтаўца Андруся Цянюту арыштавалі на 10 сутак

06.05.2014
Маладафронтаўца Андруся Цянюту арыштавалі на 10 сутак
6 траўня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзілі адміністрацыйную справу сустаршыні «Маладога Фронту» Андруся Цянюты. Актывіста затрымалі позна ўвечары 4 траўня на падыходзе да дома.

Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

У судзе сведкамі выступілі тры міліцыянты, якія заявілі, што падчас патрулявання заўважылі на вуліцы актывіста, які гучна лаяўся, таму і затрымалі яго. Міліцыянты давалі сведчанні стандартнымі фразамі, пры гэтым іншых сведкаў, простых мінакоў, не апытвалі.

Цянюта на судзе адзначыў, што ў той вечар вяртаўся дадому ад сяброўкі, паводзіў сябе спакойна і ніякім чынам не лаяўся, бо матаў у беларускай мове проста няма. Актывіст упэўнены, што ягонае затрыманне звязана з хуткім пачаткам чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, яго і іншых актывістаў улады вырашылі ізаляваць перад гэтай падзеяй.

Суддзя Анатоль Сотнікаў прызнаў Цянюту вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту: трое сутак за «хуліганства» і сем сутак - за «непадпарадкаванне», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрусь Цянюта ўпэўнены, што калі б не дапамога адваката, яго б маглі пасадзіць на больш працяглы тэрмін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео