BE RU EN
rss facebook twitter

Аляксей Янукевіч: "Чарнобыльскі шлях-2014" будзе пратэставаць супраць расійскага імперыялізму

24.04.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Аляксей Янукевіч: "Чарнобыльскі шлях-2014" будзе пратэставаць супраць расійскага імперыялізму
Фота з сайтаў nn.by, svaboda.org, bnp.by, tut.by, belgazeta.by
26 красавіка ў Мінску адбудзецца "Чарнобыльскі шлях". Традыцыйныя шэсце і мітынг пройдуць у новым фармаце. Якіх зменаў чакаць удзельнікам?

 Карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з адным з арганізатараў мерапрыемства - старшынёй Партыі БНФ Аляксеям Янукевічам.

- Гэтым разам аргкамітэт "Чарнобыльскага шляха" вырашыў змяніць фармат і ідэйны змест традыцыйнай акцыі. Чаго чакаць?

- Што тычыцца новых фармату і ідэі акцыі, яны былі павязаныя паміж сабой з самага пачатку. Нашай мэтай было звярнуць увагу грамадскасці да пытання выжывання самой беларускай нацыі. Таму што нікуды не дзелася пытанне пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, якія могуць стаць для ўсіх нас фатальнымі. Акрамя таго, існуе ядзерная небяспека для беларусаў з боку Расіі.

У новы фармат мы таксама ўключылі пытанне вынішчэння генафонду нацыі, інтэлігенцыі падчас рэпрэсіяў.

- Менавіта таму вы збіраліся ладзіць шэсце па іншым маршруце - ва ўрочышчы Курапаты за МКАД, як на "Дзяды"?

- Так. Гэтае пытанне насамрэч звязана з выжываннем нацыі, бо мае карані менавіта ў расійскім імперыялізме. І сёння гэты імперыялізм мы назіраем у поўны рост на прыкладзе Украіны, небяспека пагражае ўсім нацыям, якія мяжуюць з Расіяй. Пасля адмовы Мінгарвыканкама ў новым маршруце мы не адступіліся ад ідэйнага напаўнення акцыі.

- На вашае гледзішча, чаму мінскія ўлады адмовілі ў гэтым? І чаму прапанова з Курапатамі сустрэла непаразуменне з боку ўдзельнікаў шэсця?

- Што датычыцца патэнцыйных удзельнікаў, заўсёды ёсць тыя, хто падтрымліваюць новыя ідэі і тыя, хто іх крытыкуе. Незалежна ад таго, які маршрут абіраецца, нічога асабліва новага мы не сустрэлі.

Што датычыцца ўладаў, то, на маю думку, яны не хочуць ствараць прэцэдэнта дазволу нейкага новага фармата правядзення мерапрыемстваў. То бок, ёсць пэўныя, вельмі жорстка акрэсленыя і вузкія межы, у якія ўлады імкнуцца заціснуць апазіцыю. Непадкантрольныя грамадскія дзеянні ў Беларусі, на думку ўладаў, не павінны пашырацца.

Таму прапанова на новы, нетрадыцыйны маршрут не прайшла, улады далі дазвол на звычайны.

- Акцыю вырашана правесці пад лозунгам абароны Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расіі. У чым гэтая небяспека?

- Насамрэч існуе шмат аб’ектаў гэтай небяспекі для Беларусі. Першы - будоўля расійцамі ў Беларусі АЭС. Будуць па расійскіх эксперыментальных тэхналогіях. Мы ведаем, што такія тэхналогіі, асабліва ядзерныя, ненадзейныя і небяспечныя. Чарнобыльская катастрофа - яскравае сведчанне. Коштам для беларусаў можа стаць пытанне выжывання ўсёй нацыі.

Акрамя таго, Расія размяшчае на нашай тэрыторыі ядзерную зброю.

- Маеце на ўвазе знішчальнікі ў Баранавічах?

- Так, гэта звено СУ-27СМ3, носьбітаў ядзернай зброі. Яны нясуць беларусам небяспеку.

Але ёсць і трэці аспект небяспекі для беларускай нацыі - расійская агрэсія супраць Украіны. На тэрыторыі Украіны ёсць некалькі працуючых атамных электрастанцыяў. І ў выпадку баявых дзеянняў з боку Расіі можа скласціся небяспечная і для Беларусі сітуацыя з экалогіяй.

tut.by

- Колькасць удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" штогод памяншаецца ці павялічваецца? І з чым гэта звязана?

- Некалькі гадоў колькасць удзельнікаў, мне падаецца, трымаецца на аднолькавым узроўні. Яго можна лічыць дастаткова нізкім. Аднак, усё ж такі, ва ўмовах татальнай інфармацыйнай ізаляцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, ва ўмовах апатыі грамадства і ціску ўладаў, я лічу, што гэтая лічба хутчэй павінна натхняць. Негледзячы на ўсе аб’ектыўныя перашкоды, некалькі тысячаў беларусаў штогод прыходзяць на "Чарнобыльскі шлях".

Гэтая лічба сёння не павялічваецца таму, што ў грамадстве няма перадумоваў для павялічэння пратэстных настрояў. Але ўдзельнікі "шляху" сведчаць пра тое, што ў Беларусі ёсць значная частка людзей, якія гатовыя адкрыта пратэставаць. Падыход уладаў да удзельнікаў шэсця застаецца суворым, але, дзякуй Богу, іх колькасць не паменшаецца.

- Якія катэгорыі грамадзян бяруць удзел у шэсці? Ці ходзяць на шлях пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС катэгорыі беларускіх грамадзян, тыя ж ліквідатары?

- Усіх беларусаў варта лічыць пацярпелымі ад аварыі на ЧАЭС, нават, калі няма ніякіх афіцыйных дакументаў на гэты конт. Шмат гадоў на "шлях" прыходзяць і ліквідатары, і грамадскія актывісты. Стала прысутнічае і вялікая колькасць моладзі - сведчанне таго, што і новыя людзі штогод, ўсё ж такі, далучаюцца да "Чарнобыльскага шляху".

- Ці лічыце выпадковым той факт, што аднаму з арганізатараў "шляха" Іллі Дабратвору за тры дні да мерапрыемства прысудзілі 10 сутак арышту?

- Канешне, гэта невыпадкова. Як і тое, што Ілля Дабратвор па рашэнню Мінгарвыканкама быў выведзены са склада заяўнікаў і арганізатараў акцыі. Невыпадкова, што яго ізалявалі напярэдадні "Чарнобыльскага шляху". Гэта відавочна парушае ягоныя правы, і звязана з актыўнымі грамадскай дзейнасцю і пазіцыяй. Улады жадаюць якраз не даць магчымасці ў поўнай меры падрыхтаваць мерапрыемства.

- Увогуле, ці дасягае "шлях" сваёй мэты? 

- "Чарнобыльскі шлях", безумоўна, выконвае сваю ролю, сваю функцыю: кожны раз ён спрыяе таму, каб выклікаць грамадскую ўвагу і абмеркаванне пытанняў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС для нашай краіны і пагрозаў для беларускага грамадства.

- Якія лозунгі шэсця будуць звязаныя з Украінай? Што падрыхтавалі?

- Будуць традыцыйныя праўкраінскія лозунгі, якія былі і на Дні Волі. На сённяшні момант тэма салідарнасці з Украінай застаецца актуальнай, і мы яе не адкладаем, уключаем у склад "Чарнобыльскага шляху" ды іншых імерапрыемстваў. Таму лозунгі салідарнасці з Украінай будуць гучаць у вялікай ступені тыя ж, што і 25 сакавіка.

Даведка "ЕўраБеларусі"

Збор удзельнікаў "Чарнобыльскага шляха-2014" у Мінску прызначаны на 16:00 каля кінатэатра "Кастрычнік" (станцыя метро Акадэмія Навук). У 16:30 калона пачне рух па праспекце Незалежнасці з наступным паваротам на вуліцу Сурганава. З 17:30 да 18:30 на сцэнічнай пляцоўцы ў парку "Дружбы народов" на плошчы Бангалор адбудзецца мітынг.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео