BE RU EN
rss facebook twitter

Уласевіч: Спешнае будаўніцтва АЭС нагадвае Чарнобыль

22.04.2014
Уласевіч: Спешнае будаўніцтва АЭС нагадвае Чарнобыль
Грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч расказвае пра апераджэнне тэрмінаў на АЭС і новую гісторыю на стары лад.

На ўзгорку ў Астраўцы растуць “каробкі” АЭС, а за агароджай зніклі хады на тэрыторыю, вядомыя толькі мясцовым жыхарам. Афіцыйна на будоўлі Астравецкай АЭС зараз працуюць каля 2000 чалавек, - піша greenbelarus.info.

Лічбе гэтай, на думку Мікалая Уласевіча, мясцовага грамадскага актывіста, можна верыць: “Будоўля ідзе, і досыць інтэнсіўна – зрэшты па суб’ектыўнай ацэнцы. Тут вялікая колькасць будаўнікоў, іх развозяць і па Варнянах, і па Астраўцы”.

Будоўлю атамнай электрастанцыі, якая мусіць быць для Беларусі дадатковай крыніцай энергіі “фарсіруюць, нягледзячы на тое, што грошай у дзяржавы няма, у тым ліку для будаўніцтва такога важнага для Беларусі аб’екта. Гэта трэба спыніць, АЭС не вырашае ніводнай праблемы ў краіне,” - лічыць Мікалай.

“Нас непакоіць тое, што яны кажуць аб апераджэнні тэрмінаў. Калі ўсё добра пралічана, то ніякага апераджэння графіку не можа быць: любая тэхналогія патрабуе паступовых крокаў. Скажам, закладанне бетону мае пэўныя часавыя межы” - кажа ён .

Новая гісторыя дужа нагадвае Мікалаю ўжо спетую песню пра Чарнобыль, дзе аб’ект быў здадзены з апераджэннем да чарговай гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі.

На пытанне, ці звыкліся ўжо астраўчане з фактам, што побач такая будоўля, Мікалай адказаў з горыччу, што ім, як і ўсім у краіне, абыякава: “Мы на 99% саўкі і прызвычаіліся, што за нас вырашаюць, не пытаючы. Праца, канешне, з’явіцца, але наўрадці для мясцовых. АЭС будуюць у асноўным вахтавікі і расіяне, мясцовых мала, таму сістэма не вырашае ніводнай мясцовай праблемы, у тым ліку праблемы занятасці: месцічы на будоўлі зарабляюць 3-4 мільёны беларускіх рублёў, вахтавікі - 7-8, а расіяне паўтары-два гады таму атрымлівалі 45-50”.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео