BE RU EN
rss facebook twitter

Пачаўся фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

22.04.2014
Пачаўся фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Сёлетні фестываль юбілейны, і ён будзе пэўным падсумаваннем тэндэнцый адносна ўжывання беларускай мовы ў сферы бізнесу і маркетынгу.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўскаяна стартавай прэс-канферэнцыі адзначыла, што АD.NAK! для арганізатараў будзе «суперадказным». І не толькі таму, што ў працу ўцягнута яшчэ больш прафесіяналаў у сваёй справе, - піша "Наша Ніва".

Таксама пашыраная праграма фестывалю, спіс намінацыяў, рыхтуецца адмысловая адукацыйная праграма. «Вядома, рэклама робіцца дзеля таго, каб прыносіць прыбытак той ці іншай кампаніі. Але калі мы закладалі гэты фестываль, мы зыходзілі з таго, што яна яшчэ і моцны сродак уплыву на свядомасць людзей. Таму так важна данесці да прадстаўнікоў бізнесу, што сваё, беларускае — гэта не толькі цікава і карысна, але і выгадна. Сёлета мы ўзмацняем трэнд па спалучэнні глабальнага і лакальнага, які атрымаў назву Glocal. І вельмі радасна асэнсоўваць, што ўсе гэтыя пяць гадоў мы знаходзіліся, па сутнасці, у гэтым трэндзе і ўцягвалі прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці ў працэсы выкарыстання нацыянальнай адметнасці ў рэкламе і бізнесе», — заўважыла Ніна.

Кіраўнік праекта Marketing.by і суарганізатар АD.NAK! Сяргей Скараход парадаваў сваёй выдатнай беларускай мовай (падчас першага фэсту яна давалася яму цяжкавата)

і ў сваёй прамове звярнуў увагу на новаўвядзенні. У прыватнасці, на гэтым фестывалі будзе дзве новыя намінацыі — «Маркетынгавая эфектыўнасць» і «Інавацыйныя рашэнні ў маркытынгу і рэкламе». Акрамя таго, пройдуць пяць конкурсаў у фармаце двухдзённых воркшопаў, у межах якіх удзельнікі змогуць стварыць арыгінальны прадукт на зададзеную тэму. Напрыклад, беларусізаваць адзін з беларускіх брэндаў, якія пакуль не ў абвешчаным трэндзе («Брэнд-перазагрузка»). Ці стварыць сацыяльную рэкламу. Працу пераможцы ў конкурсе «АD.NAK! супраць Drugs» па папярэдняй дамоўленасці гатовае ўхваліць Міністэрства гандлю Беларусі для размяшчэння на бігбордах і плакатах. Яшчэ адзін конкурс завецца «Здзіві турыста» і ладзіцца разам з кампаніяй — вытворцам сувеніраў Universal Press. «Сувеніры з нацыянальным каларытам вырабляюць у асноўным рамеснікі, а мы хочам, каб яны вырабляліся прамыслова, таму і шукаем аўтараў, якія могуць прапанаваць сучасны дызайн-праект для нанясення яго на майкі, кубкі, торбы ды іншую сувенірную прадукцыю», — кажа кіраўнік Universal Press Аляксандр Дзешкавец. Таксама будзе конкурс «Інфаграфуй гісторыю АD.NAK!», дзе можна папрактыкавацца пад кіраўніцтвам дасведчаных адмыслоўцаў.

Начальнік аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom Зміцер Курловіч таксама выдатна размаўляе па-беларуску і разумее, што рэклама на сваёй мове прыносіць плён.

«Нават па праглядах нашых іміджавых рэкламных ролікаў на Youtube відавочна, што больш цікавасці выклікаюць менавіта беларускамоўныя працы», - кажа Зміцер.

Цяпер velcom бярэцца за падтрымку ідэі беларусізацыі ўсур’ёз. Кампанія выступае генеральным партнёрам АD.NAK!, рыхтуецца абвясціць праз тыдзень новы праект, прысвечаны беларускай мове, і нават паступова перакладае свае промаматэрыялы на беларускую.

Паводле назіранняў кіраўніка Агенцтва візуальных камунікацый AVC Вольгі Алейнік, прадстаўнікі бізнесу ў цэлым свеце выдатна разумеюць тое, што ўменне выкарыстоўваць культурныя коды, якія могуць сядзець у чалавеку вельмі глыбока, прыносіць поспех. «На «Канскіх львах» у больш чым палове ролікаў праграмы стваральнікі правільна і тонка выкарыстоўваюць свае культурныя здабыткі. Асабліва японцы», — кажа Вольга і заўважае, што замежныя кампаніі пры адкрыцці сваіх прадстаўніцтваў у пэўным рэгіёне найперш дасканала вывучаюць яго культурны бэкграўнд. І Беларусь тут не мусіць быць выключэннем як для прыезджых, так і для мясцовых бізнесоўцаў.

Для тых жа, хто пакуль не да канца разумее асаблівасці беларускага культурніцкага коду, прызначаная традыцыйная намінацыя АD.NAK!, пэўна, самая любімая ў журналістаў — «Каша сувораўская». Гэта антыпрэмія, якая прысуджаецца самым недальнабачным рэкламістам. «Але не з тым, каб тыцнуць носам, а каб паказаць, што будаваць рэкламу і камунікацыю варта на глебе павагі на нацыянальных культурных і гістарычных каштоўнасцяў», — заўважае Ніна Шыдлоўская.

Сайт Пятага фестывалю АD.NAK! пачне працаваць з 30 красавіка. З гэтага часу і пачнецца прыём заяваў. Дэдлайн — 9 чэрвеня.

А фінальная частка з уручэннем прызоў і багатай адукацыйнай праграмай запланаваная на 27 чэрвеня.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео