BE RU EN
rss facebook twitter

Хрысціяне Беларусі святкуюць Вялікдзень

20.04.2014 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Хрысціяне Беларусі святкуюць Вялікдзень
Сёлета Пасху святкуюць у адзін дзень хрысціяне ўсіх канфесій. Віншаванні ад іерархаў Касцёлу і Праваслаўнай Царквы.

Напярэдадні Пасхі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праз журналістаў павіншаваў са Святам хрысціян Беларусі:

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Браты і сёстры, усе хрысціяне, сёння я віншую ўсіх Вас з радасным збаўчым Святам Пасхі Хрыстовай! Віншую каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў – усіх хрысціянаў. Бо ў чарговы раз Божы провед кажа нам разам святкаваць гэтае Свята – гэта вельмі сімвалічна. Сімвалічна асабліва на Беларусі – мы таксама набліжаемся да дня кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ, які казаў, што Еўропа павінна дыхаць двума лёгкімі – усходнім і заходнім. І мне здаецца, што ў Беларусі менавіта так і ёсць. І таму наша Свята сёння больш урачыстае, бо мы разам святкуем Перамогу Езуса над грахом, смерцю і злым духам. Падавалася ў тую хвіліну, калі Езус быў прыбіты да Крыжа, калі ён памёр, калі ён быў пахаваны – як хаваюць кожнага чалавека – што з ім усё ўжо, нічога няма, усё завершана. Аднак праз тры дні Ён уваскрос! І пусты гроб прамаўляе лепей, чым тысячы кніг, лепей, чым мільёны слоў. Гэты пусты гроб кажа нам аб тым, што Езус уваскрос, што гэтым самым Ён даў смяротнаму чалавеку новую надзею! Дзелячыся сёння гэтай надзеяй з усімі Вамі, усімі хрысціянамі, я жадаю радасных, вясёлых, шчаслівых, поўных ласкі ўваскрослага Пана Святаў!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы:

Дарагія і ўзлюбленыя ў Хрысце Уваскрэслым праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, набожныя інакі і інакіні, богалюбівая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы, сардэчна віншую вас са святам свят — Пасхай Гасподняй!

У гэты спасіцельны для свету, светлазарны дзень мы, як і ўсе папярэднія нам з часоў апостальскіх пакаленні хрысціян, зноў і зноў з невымоўнай падзякай Богу, якая выліваецца з сэрцаў нашых, з духоўным лікаваннем вітаем адзін аднаго Пасхальным воклічам: Хрыстос уваскрэс!

Толькі два словы, але якая неверагодная ў іх сіла! Гэтыя два словы ўскалыхнулі ўвесь свет, разбурылі браму пекла дашчэнту і стварылі вялікую і непераможную Хрысціянскую Царкву, падаючы ўсім яе дзецям жывую веру, духоўна-маральныя Евангельскія каштоўнасці і благадатныя духоўныя сілы, здольныя веруючага ў Хрыста чалавека ўзнесці на вышыню духоўнай дасканаласці.

У аснову нашай веры пакладзена гэтая светлая і радасная вестка — вестка пра Уваскрасенне Богачалавека, а разам з Ім — і пра ўваскрасенне чалавецтва. Без веры ва Уваскрэслага Хрыста няма хрысціянства!

З цвёрдым перакананнем і непахіснай верай у гэты напоўнены благадатнай сілай спасіцельны дзень мы зноў і зноў радасна ўсклікаем: Хрыстос уваскрэс!

Уваскрэслы Хрыстос — краевугольны камень нашай веры (пар. Эф. 2: 20), у Ім — перамога праўды, перамога дабрадзейнасці, перамога жыцця, перамога бессмяротнасці! Пра свята перамогі жыцця над смерцю ясна гаворыць апостал Павел: "Бог … уваскрасіць і нас сілаю Сваёю" (1 Кар. 6: 14), бо ўсім нам дадзена ўваскрасенне з мёртвых.

Сэрцы нашы напоўнены сёння радасцю Уваскрасення Хрыстовага. І кожны можа падзяліцца гэтай радасцю пра Уваскрэслага Госпада нашага Іісуса Хрыста — і з бліжнімі, і з дальнімі: навучыцца быць з тымі, хто навокал нас, добрымі і міласэрнымі, сумленнымі і добразычлівымі, здольнымі і гатовымі пайсці з імі на любыя выпрабаванні; сагрэць святлом Божай любові састарэлых, адзінокіх, хворых і тых, хто па нейкіх абставінах пазбаўлены магчымасці падзяліць Пасхальную радасць з тымі, хто ў храме. Такія справы хрысціянскай любові перамяняюць і нас, і навакольны свет.

Жыць паводле праўды і запаведзяў Божых — пад сілу кожнаму шчыра веруючаму чалавеку. Звяртаючыся да нас, Усемагутны Гасподзь заклікае: "Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі" (Мф. 11: 28-30). Спасіцель свету не патрабуе ад нас нічога непасільнага. Міласэрны Гасподзь, любячы Сваё стварэнне, заўсёды з тымі, хто веруе ў Яго, даючы ім моц, сілу і ўсё патрэбнае, каб несці жыццёвы крыж. Успомнім каштоўныя словы, якія Іісус Хрыстос уклаў у сэрцы ўсіх, хто ўвераваў, хто ўзлюбіў Яго, абяцаючы заўсёды быць з імі: "…і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку. Амінь" (Мф. 28: 20). Сёння, тут і цяпер гучаць звернутыя асабіста да кожнага з нас гэтыя словы, у якіх і надзея, і суцяшэнне…

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео