BE RU EN
rss facebook twitter

Пятае па ліку папярэджанне журналістам за гэты год

16.04.2014
Пятае па ліку папярэджанне журналістам за гэты год
У пракуратуры Віцебскай вобласці палічылі, што незалежная журналістка з Віцебска Святлана Сцяпанава без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”.

15 красавіка журналістка наведала Віцебскую абласную пракуратуру ў суправаджэнні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава.

Пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Зайцаў гутарыў з журналісткай на працягу 20 хвілін. “Ён тлумачыў, што журналіст замежнага СМІ ў Рэспубліцы Беларусь не мае права працаваць без акрэдытацыі, і папярэдзіў пра магчымую адказнасць па артыкуле 22.9. ч 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”)”, – распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Павел Левінаў.

Пасля гутаркі пракурор выйшаў у суседні пакой і прынёс гатовую пастанову аб вынясенні папярэджання. Паперу, па меркаванні Паўла Левінава, падрыхтавалі загадзя: пад ёй стаіць подпіс намесніка пракурора вобласці Георгія Каранько, якога візіторы сустрэлі на выхадзе з будынка.

Святлана Сцяпанава збіраецца абскарджваць санкцыю пракурору вобласці.

Гэта пятае па ліку папярэджанне ў 2014 годзе незалежным журналістам за супрацу з замежнымі СМІ, нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў. У сакавіку Брэсцкая гарадская пракуратура папярэдзіла журналіста Яўгена Скрабца, Гомельская абласная пракуратура – Юлію Сівец і Мікалая Бянько, у лютым пракуратуры Лідскага раёна папярэдзіла Юрыя Дзешука.

Былі і выпадкі прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці на той жа падставе. 4 красавіка Ленінскі раённы суд Гродна абвінаваціў Алеся Дзянісава ў парушэнні вышэйзгаданага арт. 22.9 ч.2 і пастанавіў спагнаць з яго 4, 5 млн. рублёў.

У мінулым годзе ГА "БАЖ" атрымала інфармацыю пра 9 папярэджанняў журналістам ад органаў пракуратуры, прычым большая частка гэтых санкцый тычылася супрацы з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео