BE RU EN
rss facebook twitter

Вярхоўны суд пацвердзіў: Эдуарда Лыкава, які здзейсніў пяць забойстваў, расстраляюць

15.04.2014
Вярхоўны суд пацвердзіў: Эдуарда Лыкава, які здзейсніў пяць забойстваў, расстраляюць
Фота tut.by
Лыкаў прасіў прысудзіць яго да пажыццёвага зняволення, аднак Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Мінскага абласнога суда — смяротнае пакаранне.

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання 53-гадовага Эдуарда Лыкава, якому інкрымінавана пяць забойстваў у стане алкагольнага ап’янення, паведмляе "Вясна".

У судзе абвінавачаны віну не адмаўляў, заявіш, што раскайваецца і супрацоўнічаў са следствам. Адзначыў, што з боку следства яго спайвалі, каб больш ахвотна даваў паказанні, а таксама збівалі.

Па словах Лыкава, усе забойствы адбыліся ў выніку сварак. Ён лічыць, што не мог дзейнічаць па-іншаму ў той сітуацыі, інакш забілі б яго.

Вырашыў прызнацца ў здзейсненых забойствах пасля таго, як у Гродне ў турме пачаў сустракацца з ксяндзом.

Лыкаў прасіў прысудзіць яго да пажыццёвага зняволення, аднак Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Мінскага абласнога суда — смяротнае пакаранне.

Першыя два забойствы Лыкаў здзейсніў яшчэ у 2002 годзе - пасля застолля разгарэўся канфлікт, у выніку якога ён забіў свайго былога сукамерніка і яго маці. Але за гэта злачынства пакаранне ў турме адбываў ні ў чым невінаваты чалавек - 7 год адседзеў брат загінулага і адпаведна сын загінулай.

Паводле следства, трэцяе забойства Лыкаў здзейсніў у 2004 годзе - забіў каханка сваёй сужыцельніцы, мяркуемы матыў - рэўнасць. У 2011 годзе, па версіі следства, Лыкаў забіў і саму сужыцельніцу за тое, што яна хацела выгнаць яго з дому.

Эдуарда Лыкава затрымалі ў верасні 2011 года. Напярэдадні ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам быў забіты 74-гадовы жыхар. Па матэрыялах справы, паміж забітым і абвінавачаным узнікла сварка, завязалася бойка, падчас якой Эдуард Лыкаў нанёс знаёмаму некалькі ўдараў трубой.

Такім чынам, паміж першым забойствам і затрыманнем Эдуарда Лыкава прайшло ажно дзевяць гадоў.

Псіхіятрычная экспертыза паказала, што Лыкаў мае павышана агрэсіўны характар, але знаходзіцца пры свядомасці, здольны кантраляваць свае ўчынкі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео