BE RU EN
rss facebook twitter

Ігар Лялькоў: Сучасныя школьнікі ведаюць аб Еўропе больш за сярэднестатыстычнага беларуса

14.04.2014 Надзея Калініна, ЕўраБеларусь
Ігар Лялькоў: Сучасныя школьнікі ведаюць аб Еўропе больш за сярэднестатыстычнага беларуса
У адзінаццаты раз беларускія школьнікі будуць удзельнiчаць у спаборніцтве на лепшыя веды аб Еўразвязе.
5 красавіка стартаваў XI Нацыянальны конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, адным з партнёраў якога з'яўляецца Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”.
 
Конкурс у гэтым годзе праходзіць па іншай формуле, чым гэта адбывалася апошія два гады. Яго асноўная адборачная частка будзе праходзіць у інтэрнэт-рэжыме. У сеціве будуць размешчаны пытанні, на якія каманды павінны даць адказы.  Каманды, якія набяруць больш балаў, будуць запрошаны да ўдзелу ў фінале, назначаным на восень.
 
Што арганізатары чакаюць ад удзельнікаў і якія адбыліся змены за апошнія гады правядзення конкурсу, Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" распавёў яго стваральнік і кіраўнік Ігар Лялькоў.
 
Першы этап конкурсу пройдзе пад назвай“Дзесяць год у ЕС”.
 
"У гэтым годзе адзначаецца дзесяцігоддзе самага вялікага пашырэння Еўрапейскага звязу, - кажа Ігар Лялькоў. - У 2004 годзе, акрамя іншых краін, у ЕЗ увайшлі Польша, Літва і Латвія. Такім чынам Беларусь стала межаваць з Еўразвязам. Таму ў гэтым годзе на конкурсе мы будзем надаваць больш увагі нашым краінам суседкам. Дакладней будзем акцэнтаваць увагу на тым, што гэтыя краіны набылі, калі увайшлі ў склад ЕЗ, што страцілі, як змяніліся іх адносіны з Беларуссю".
 
Асноўная мэта конкурсу, па словах арганізатараў, стымуляваць цікавасць школьнікаў да Еўропы, яе гісторыі, каштоўнасцей. Конкурс накіраваны на тое, каб запоўніць прабелы ў ведах беларуска-еўрапейскіх адносін, якія існуюць ў сістэме фармальнай адукацыі. "Паколькі Беларусь развіваецца ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі, то веды пра Еўропу нараўне з іншымі гуманітарнымі ведамі павінен мець кожны грамадзянін", – адзначае Ігар Лялькоў. Ён упэўнены, што конкурс някепска спраўляецца з пастаўленай задачай.
 
Удзельнікі конкурса ведаюць пра Еўразвяз больш за дарослых беларусаў
 
Відавочна, што за дзесяць год існавання конкурсу школьнікі, якія ўдзельнічаюць у ім, штогод паказваюць лепшы ўзровень ведаў пра Еўропу.
 
"Дзесяць год таму старшакласнікі мала ведалі пра тое, што такое Еўразвяз, як працуюць пэўныя інстытуты, - успамінае Ігар Лялькоў. - І ў параўнанні з сённяшнім днём заданні конкурса былі прасцейшымі. Але з кожным годам узровень ведаў паляпшаўся. І зараз каб паспяхова выступаць у конкурсе, трэба быць дасведчымі аб нейкіх спецыфічных рэчах, глыбей ведаць гісторыю краін Еўропы".
 
Ігар Лялькоў падкрэслівае, што ўдзельнікі конкурсу маюць на тры ўзроўні лепшыя веды аб Еўразвязе, чым сярэдні грамадзянін Беларусі. "Тое, што моладзь выходзіць са школы  з такімі ведамі, сведчыць аб важных для будучыні каштоўнасцях. На такую моладзь можна глядзець з аптымізмам", - лічыць ён.
 
Гісторыя сваёй радзімы для моладзі – цёмны лес?
 
Стваральнік конкурсу адзначае, яго вынікі паказваюць, што ў сучасных дзяцей значна больш ведаў пра Еўропу ці іншыя краіны, чым пра радзіму. І гэта сведчыць аб тым, што навучанне гісторыі Беларусі ў школах за апошняе дзесяцігоддзе пагоршылася. Таму арганізатары ў апошнім часам сталі ўводзіць больш элеметаў па гісторыі і сучаснасці Беларусі.
 
"Мы стараемся ўводзіць у конкурсныя заданні тэматыку развіцця Беларусі ў еўрапейскім кантэксце, - кажа кіраўнік конкурса. - Гэта пытанні па гісторыі Беларусі, пра вядомых людзей, якія звязваюць нашу краіну з Еўропай, пра падзеі, якія можна трактаваць, як агульнаеўрапейскія. У мінулым годзе быў нават асобны конкурс, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў. Будуць пытанні пра беларуска-еўрапейскія адносіны і падзеі і ў гэты раз".
 
Сучасная класічная школа не спраўляецца з задачай надаць моладзі дастатковыя рознабаковыя веды аб Беларусі, - лічыць Ігар Лялькоў. Таму тэмай гісторыі і развіцця Беларусі павінна займацца і нефармальная адукацыя. Працягнецца праца ў гэтым накірунку і ў рамках конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?”.
 
Арганізатары нагадваюць, што конкурс будзе праходзіць у два этапы:
 
1 этап –“Дзесяць год у ЕС”: Інтэрнэт-заданні, накіраваныя на развіццё навыкаў аналітычнага і творчага мыслення.
 
2 этап – “Жывая” фінальная гульня для каманд, якія паспяхова прайшлі першы этап.
 
Да 21 красавіка каманды, якія хочуць прыняць удзел у конкурсе, могуць даслацьпрэзентацыі-заяўкі на скрыню [email protected].
 
У прэзентацыі пад агульнай назвай “Мы - еўрапейцы” павінны быць наступныя звесткі пра каманду:
 
-          населены пункт і навучальная ўстанова, якія прадстаўляе каманда;
-          назва, дэвіз і эмблема (калі ёсць);
-          звесткі пра кіраўніка каманды;
-           матыў удзелу ў конкурсе;
-           кантактныя дадзеныя.
 
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео