BE RU EN
rss facebook twitter

Фільм "Каханне па-беларуску" атрымаў узнагароду кінафестывалю

14.04.2014
Фільм "Каханне па-беларуску" атрымаў узнагароду кінафестывалю
Фота svaboda.org
Галоўную ўзнагароду 2-га фэстывалю Мастацтва факту ў катэгорыі "дакументальны фільм" атрымаў фільм "Каханне па-беларуску", які для тэлеканалу "Белсат" знялі рэжысёры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.

Фестываль адбыўся ў горадзе Торуні. Ён з'яўляецца месцам сустрэчы знаных рэпарцёраў, рэжысёраў, драматургаў, якія ствараюць рэпартажы, дакументальныя фільмы і тэатральныя спектаклі на падставе сапраўдных падзей. Сёлетняя імпрэза адбывалася пад лозунгам "25 гадоў свабоды". Таму асаблівае месца ў праграме фестывалю займалі рэпартажы і фільмы пра падзеі ад пачатку "Салідарнасці" праз выбары першага некамуністычнага ўраду ў Польшчы, падзенне Берлінскага муру і аж да апошніх падзеяў ва Украіне.

На конкурс былі прадстаўленыя 107 прац з усіх каналаў Польскага грамадзкага тэлебачання - Польскай тэлевізіі. Папярэдняе журы выбрала з іх 36 рэпартажаў і фільмаў для ўдзелу ў фінале. Яны былі паказаныя ў Торуні. Журы на чале з выбітнай польскай кінадакументалісткай Марыяй Эльжбэтай Змарз-Качановіч і прысудзіла галоўны прыз белсатаўскаму фільму. Гэтая сенсацыя фэстывалю была горача падтрыманая публікай і польскімі творцамі на цырымоніі закрыцця фэстывалю. Бурнымі авацыямі заля вітала рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілу, іх ляўрэацкія прамовы.

"Гэта вельмі важная і прынцыповая перамога і для нас з Андрэем, і для тэлеканалу „Белсат“, - сказаў Радыё Свабода Вячаслаў Ракіцкі. - Па-першае, яна атрыманая ў канкурэнцыі з творцамі вельмі аўтарытэтнага ў свеце польскага дакументальнага кіно. Па-другое, яна засведчыла высокі ўзровень кінадакументалістыкі каналу „Белсат“. Па-трэцяе — гэтая прэмія даказвае, што ў Беларусі насуперак волі рэжыму жыве і развіваецца дакументальнае кіно без цэнзуры, якое адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць для наступных пакаленняў. І самае галоўнае - гэтая прэмія яшчэ і факт салідарнасці польскіх творцаў з беларускімі палітвязьнямі".

Узнагарода на фестывалі "Мастацтва факту" ў польскім горадзе Торунь стала першай для фільма "Каханне па-беларуску". У яго аснове - гісторыя пераможнага кахання праз турэмныя краты юных змагароў за свабоду Беларусі Насты і Зьмітра Дашкевічаў. Прэм’ера фільма адбылася на "Белсаце" напярэдадні Калядаў — 24 снежня 2013 году. Стужка ўжо дэманстравалася і на некаторых іншых каналах Польскай тэлевізіі. "Белсат" таксама плануе прадставіць фільм на адборачныя конкурсы шэрагу міжнародных фестываляў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео