BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы едуць у зону канвергенцыі з Украінай

12.04.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Беларусы едуць у зону канвергенцыі з Украінай
Збірагі - Царква Святой Параскевы Пятніцы, www.radzima.org
Ці ведалі вы, што Мінск на працягу дзевяці месяцаў фактычна быў сталіцай гетманскай Украіны з "кватэрантам" Мазэпам? А тое, што менавіта тут пачаўся ўзыход Пятлюры на палітычны небасхіл?

 Спрэчкі з навукоўцамі па дарозе ў невядомае

13 красавіка адбудзецца навуковая вандроўка на беларуска-ўкраінскае памежжа Берасцейшчыны, якую ладзіць Лятучы ўніверсітэт. Маршрут падарожжа - Мінск-Кобрын-Жабінка-Здзітава-Берасце-Збірагі. 

Пра адмысловы фармат вандроўкі распавядае яе арганізатар - кандыдат сацыялагічных навук і аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Таццяна Вадалажская:
 
- Гэты фармат змяшчае дзве рэчы. Па-першае, навуковая вандроўка - гэта магчымасць паглядзець сваю краіну, мы ездзім і вывучаем розныя месцы. А па-другое, заўсёды ў гэтай вандроўцы ёсць лекцыя, якая ідзе фактычна цягам усяго падарожжа. Звычайна едуць адзін ці два лектары, якія разгортваюць перад слухачамі нейкую тэму.
 
Тэма можа быць звязаная не толькі з тым краем, куды едуць, але і з нейкімі праблемамі. Напрыклад, з праблемамі гістарычнай памяці, ці з праблемамі разумення суадносінаў культураў, якія, дарэчы, разглядалі падчас падарожжа ў Пінск.
 
Лекцыя праходзіць з дэманстраваннем прадметаў гаворкі - то бок, вандроўнікі едуць, глядзяць навокал, на тое, пра адпавядае тэме, і дыскутуюць, абмяркоўваюць. Звычайна напрыканцы дыскусіі ёсць магчымасць асобна задаваць лектарам пытанні, з намі заўсёды вандруюць зацікаўленыя людзі. Нават праводзяцца апытанкі і конкурсы па матэрыяле.
 
Маршруты абіраюць самі лектары. Гэтым разам - гісторыя і культура суадносінаў беларусаў і ўкраінцаў, у тым ліку ў сучасным вымярэнні.
 
Фармат нашых вандровак - абсалютна вольны,  далучацца могуць усе жадаючыя.
 
Дакрануцца да ўкраінскіх "зорак"     
 
Вядучымі гэтай вандроўкі будуць бібліст, багаслоў, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая, а таксама літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі, які дзеліцца падрабязнасцямі запланаванага падарожжа:     
 
- Перад усім, гэты маршрут быў прапанаваны самімі слухачамі ў кантэксце таго, што тэма Украіны стала трэндам. Мы адкладалі гэтую тэму да лепшых часоў, але арганізавалі падарожжа зараз.
 
Беларусь звязана з імем Піліпа Орліка, аўтара першай Канстытуцыі Украіны, які нарадзіўся ў вёсцы Касута на Вілейшчыне, з імем Івана Мазэпы, гетмана Украіны, які дзевяць месяцаў кватэраваў у Менску, і фактычна Менск тыя дзевяць месяцаў быў сталіцай гетманскай Украіны. Таксама з Менску пачыналася палітычная біяграфія Сымона Пятлюры - менавіта ў  Менску ён быў абраны ўкраінскімі жаўнерамі і афіцэрамі сваім дэлегатам.
 
Таму адносна беларуска-ўкранскіх сувязяў пагаварыць ёсць пра што. Але найчасцей мы забываем ці не хочам зварачаць увагу на тое, што кавалак Беларусі - яе паўднёвы захад, некалькі раёнаў вакол Берасця, лічыліся да 39-га года этнаграфічным, этнічным абшарам украінскага народу. Беларусы жылі там церазпалосна з украінцамі. Менавіта з гэтага края паходзяць дзесяткі імёнаў слынных украінскіх літаратараў, грамадскіх дзеячоў.
 
Сярод "зорак" першымі, лічу, варта назваць Змітра Фалькіўскага, які нарадзіўся пад Кобрынам, і якому там усталявалі помнік, а таксама - Астапа Лапскага, найбуйнейшага ўкраінскага пісьменніка, які памёр некалькі гадоў таму.
 
Мы вырашылі праехаць вось гэтым абшарам, дзе беларуская мова спрадвеку суседзіла з украінскай, дзе да 1939 года дзейнічалі ўкраінскія школы, таварыства "Прасвіта" , і дзе, магчыма, засталіся нейкія сляды той, даваеннай украінскасці. Узгадаць імёны тых, хто там нарадзіўся, а таксама наведаць у Берасці помнік Тарасу Шаўчэнку, мужчынскую берасцейскую гімназію, у якой вучылася, апроч нашага Аляксандра Цвікевіча, багата розных дзеячоў украінскай культуры і навукі.
 
Бонусам стане наведванне двух старэйшых у Беларусі драўляных храмаў, чый век ужо складае паўтысячы гадоў - цэркваў XVI стагоддзя ў вёсках Здзітава і Збірагі. Будзе магчымасць пабачыць іх па дарозе.
 
Такім чынам, тэма нашай лекцыі будзе беларуска-ўкраінскае памежжа, зона канвергенцыі Украіны і Беларусі. Мы паразважаем пра магчымы лёс гэтах краёў, як бы ён мог скласціся, і што такое сёння для нас частка фактычна беларускай спадчыны, створанай на украінскай мове. 
 
Даведка "ЕўраБеларусі"
 
Тым, хто жадае паспець далучыцца да навуковай вандроўкі пад назвай "Нерамантычнае падарожжа на Поўдзень. Берасцейшчына: беларуска-ўкраінскае памежжа", даведкі і запіс ажыццяўляюцца па кантактным нумары арганізатараў: +375 29 1802838, а таксама па адрасе электроннай пошты [email protected].
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео