BE RU EN
rss facebook twitter

Пераход на рускую мову ў богаслужэнні прывядзе да царкоўнага расколу

09.04.2014
Пераход на рускую мову ў богаслужэнні прывядзе да царкоўнага расколу
Фота Еўрарадыё
Такое меркаванне выказаў у Віцебску Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Адзін з выкладчыкаў ВНУ звярнуў увагу, што царкоўнаславянскую мову, на якой вядуцца богаслужэнні ў праваслаўных храмах, сёння мала хто разумее. А рускую наадварот разумеюць усе ўсходнія славяне, і было б лагічна весці службы на рускай мове.

"Нейкіх сур'ёзных кананічных перашкод для пераходу на рускую мову ў богаслужэнні няма. Ёсць практыка, ёсць вопыт царквы",- сказаў Патрыяршы Экзарх. Паводле яго слоў, царкоўнаславянская мова цяпер з'яўляецца сувязным звяном паміж славянамі. "Яна аб'ядноўвае і рускіх, і беларусаў, і ўкраінцаў. А калі толькі мы пяройдзем у богаслужэнні на рускую мову, то дадзім падставу для таго, каб нас пачалі раз'ядноўваць. У Беларусі і Украіне стануць гаварыць, што нельга праводзіць службы толькі на рускай. І гэта будзе падстава для далейшага аддалення нашых народаў. Я не рэкамендаваў бы гэта рабіць сёння. Можа, пройдуць гады і зменіцца нешта ў палітычнай сітуацыі, але сёння пакуль не час ставіць пытанне аб пераходзе на рускую мову. Гэта прывядзе да царкоўнага расколу", - сказаў Патрыяршы Экзарх, падкрэсліўшы яшчэ раз, што царква не супраць перакладу, але над тэкстамі павінны працаваць святыя людзі. "Для гэтага нам патрэбны новыя Кірыла і Мяфодзій", - цытуе мітрапаліта Паўла БЕЛТА.

Мітрапаліт Павел знаходзіўся ў Віцебску з трохдзённым азнаямленчым візітам. 6 красавіка ён правёў службу ў Свята-Успенскім кафедральным саборы, пабываў у абласным краязнаўчым музеі, храме Уваскрэсення Хрыстовага, Свята-Духавым жаночым манастыры, храме Успення Прасвятой Багародзіцы, правёў усяночную ў Свята-Пакроўскім саборы. 7 красавіка ўзначаліў Боскую літургію ў храме Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, сустрэўся са старшынёй Віцебскага аблвыканкама, пабываў у музеі-сядзібе Рэпіна "Здраўнёва", правёў сустрэчу з грамадскасцю горада ў абласной філармоніі. 8 красавіка Патрыяршы Экзарх пабываў у Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М.Машэрава, сустрэўся з духавенствам, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі духоўнай семінарыі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео