BE RU EN
rss facebook twitter

Івонка Сурвіла: Незалежнасць Беларусі можа скончыцца рэферэндумам пра ўваходжанне ў склад Расіі

06.04.2014
Івонка Сурвіла: Незалежнасць Беларусі можа скончыцца рэферэндумам пра ўваходжанне ў склад Расіі
Личности
Старшыня Рады БНР папярэдзіла беларусаў пра магчымую агрэсію з боку Расіі і заклікала да нацыянальнага яднання.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла змясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку зварот да беларускага народа.

“Цяпер пагражае Беларусі вялікае гора, і я не пэўная, што вы, будучы засыпаныя хлуслівай прапагандай, усведамляеце ўсю глыбіню гэтай небяспекі, - звяртаецца да беларусаў Івонка Сурвіла. - Чалавек, якога вы абралі дваццаць гадоў таму на найвышэйшую пасаду і які абяцаў народу залатыя горы, даўно ўжо забыўся на народ. Золата ідзе яму, ягонай сям'і і памагатым, а ашуканаму народу застаецца толькі гора. Ён гатовы прадаць усё лепшае ў Беларусі, зрабіўшыся закладнікам крамлёўскага агрэсара, які пачаў адбудоўваць сваю страчаную імперыю, новую імперыю зла.

Сёння, у 2014-м годзе, хачу прыцягнуць вашую ўвагу на адкрыта агрэсіўную дзейнасць будаўніка гэтай імперыі, былога палкоўніка КГБ Пуціна, не толькі за ўсходняй мяжой, але і ўнутры Беларусі, дзе ствараюцца і ўмацоўваюцца расійскія вайсковыя базы, нібыта дзеля абароны ад ворагаў. А беларускі народ, які гэтак пацярпеў ад войнаў, згодны амаль на ўсё, «абы не было вайны». А ваяўнічая адбудова імперыі верагодна прывядзе да ваенных акцыяў, у якіх ізноў будуць гінуць маладыя беларусы і будзе знішчацца краіна.

Падзеі, якія адбыліся ва Украіне апошнім часам, паказваюць, што Расія не змянілася. Гэта не той «старэйшы брат», з якім беларусы нібыта зжыліся цягам дзесяцігоддзяў, а захопнік, супраць нашыя продкі змагаліся на працягу ўсяго XIX стагоддзя, і які адабраў у нас пачуццё годнасці, родную мову, культурныя і маральныя каштоўнасці, і нават нацыянальную свядомасць. Гэта той самы «маскаль», супраць якога перасцярагаў нас Кастусь Каліноўскі.

Калі спраўдзяцца змрочныя прадказаньні палітычных аналітыкаў, Расія пачне з сумнавядомай «абароны рускамоўных». Пасля чаго з дапамогай свайго закладніка Лукашэнкі правядзе чарговы сфальшаваны «рэферэндум», паводле якога 125 % насельніцтва Беларусі выкажацца за ўваход у склад Расійскай Федэрацыі. І на гэтым усё скончыцца. Незалежнасць, за якую найлепшыя сыны і дочкі Беларусі змагаліся два стагоддзі – зноў будзе страчаная. І гэтым разам, магчыма, назаўсёды, бо Масква ўмее прамываць мазгі, а мы – толькі між сабой ваюем. Як і іншыя паняволеныя народы.

Каб бараніцца ад чарговай акупацыі, нам патрэбная нацыянальная салідарнасць і вера, што здолеем перамагчы.

Дарагія суродзічы! Калі вы адчуваеце сябе беларусамі, а не толькі «тутэйшымі», калі калі вы жадаеце жыць у краі шчаслівым і заможным, давайце забудземся пра ўсё, што нас падзяляе, дзе б мы не жылі – на Бацькаўшчыне ці за мяжой. Будзьма гатовыя даць адпор захопнікам, якія жадаюць ізноў зрабіць Беларусь калоніяй сваёй імперыі – дзеля сваіх уласных «нацыянальных інтарэсаў», ніяк не нашых. Адзіны супольны нацыянальны інтарэс беларускага народу – гэта замацаваць сваю незалежнасць.

Усяго іншага мы з часам дасягнем, бо мы народ разумны, здольны, працавіты. Тады будзе час вырашыць, якой мы хочам бачыць нашу вольную, незалежную краіну, і брацца за працу, каб здзейсніць нашыя мэты.

Адзінае, чаго мы не можам сабе дазволіць, калі любім свой край і жадаем перадаць яго сваім дзецям і ўнукам вольным ды заможным, -- гэта быць абыякавымі і чакаць, злажыўшы рукі, новае агрэсіі з боку суседа, у якога адзіная перавага перад намі – сіла зброі.

Дык абвесцім сьвету, што мы – гаспадары на сваёй зямлі, і што інакш яно быць не можа. Дамагаймася свайго права жыць спакойна ў сябе дома, без ніякіх пагрозаў ад суседаў. Дамагаймася усе разам, каб Масква вывела з нейтральнай Беларусі свае базы і войскі. Беларусь таксама павінна выйсці з так званай сістэмы калектыўнай бяспекі СНД, якая цалкам кантралюецца расійскім Генштабам. Не дазволім, каб нашую моладзь уцягнулі ў чужую вайну. Свет наш пачуе і дапаможа, бо пабачыў на свае вочы сапраўдны твар пуцінскай Расіі".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео