BE RU EN
rss facebook twitter

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне мясцовых судоў у справе Мілавідскага фэсту

01.04.2014
Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне мясцовых судоў у справе Мілавідскага фэсту
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымаў адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага суда за подпісам намесніка старшыні Калінковіча.

У лісце паведамляецца, што скарга на пастанову суддзі Кацярыны Груда суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31.07.2013 г. і пастанову суддзі Наталлі Сурмы Брэсцкага абласнога суда ад 29 жніўня 2013 г. па справе Мілавідскага фэсту разгледжана з праверкай матэрыялаў справы.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнні гарадскога і абласнога судоў і падцвердзіў правільнасць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці Віктара Сырыцу ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года ў памяць 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

– Я па-ранейшаму лічу вынесеныя пастановы незаконнымі па прычыне аднабокага і неаб’ектыўнага высвятлення акалічнасцяў справы. Суды зусім не прымаюць да ўвагі і нідзе не згадваюць Акт ад 2 чэрвеня, падпісаны 9 грамадзянамі, а таксама пісьмовыя тлумачэнні Уладзіміра Гундара, Рыгора Макарэвіча, Вячаслава Болбата, Галіны Ярашэвіч, Сяргея Гоўшы, Анжалікі Камбалавай. Усе яны былі ўдзельнікамі вандроўкі на афіцыйнае свята ў Мілавіды 2 чэрвеня і гатовы былі даць паказанні ў судзе. Ніякага несанкцыянаванага масавага мерапрыемства не было. Была паездка людзей на афіцыйнае свята, анансаванае дзяржаўнай газетай “Наш край”, – заявіў Віктар Сырыца праваабарончаму цэнтру "Вясна".

Грамадскі актывіст катэгарычна не згодны з рашэннем Вярхоўнага суда і мае намер скардзіцца Генеральнаму пракурору Беларусі на паспешнае і несправядлівае высвятленне акалічнасцяў яго адміністрацыйнай справы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео