BE RU EN
rss facebook twitter

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі прымуць удзел у мерапрыемствах Еўранэста

31.03.2014
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі прымуць удзел у мерапрыемствах Еўранэста
Працоўная група па Беларусі плануе абмеркаваць пытанні беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння ў межах Усходняга партнёрства.

Мерапрыемствы Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) адбываюцца гэтымі днямі ў Брусэлі.

1 красавіка адбудзецца пасяджэнне працоўнай групы па Беларусі. У ім прымуць удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнікі руху “За Свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду”, БХД, партыі левых “Справядлівы сьвет”,- паведамле прэс-служба партыі БНФ.

На гэтай сесіі Еўранэст адбудуцца адмысловыя слуханні па беларускім пытанні з удзелам экспэртаў і еўрапарляментарыяў, на якіх будзе абмеркаванае бягучае палітычнае і эканамічнае становішча ў нашай краіне, у тым ліку яе знешне эканамічнае ўзаемадзеянне з іншымі дзяржавамі.

Асобная ўвага будзе нададзена вынікам Віленскага саміту Ўсходняга партнёрства і ўплыву ўкраінскага крызысу на адносіны паміж Беларуссю і яе суседзямі. Пасля слуханняў мае адбыцца паседжанне рабочай групы Еўранэст па Беларусі, на якім будзе абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння ў межах Усходняга партнэрства, а таксама пытанні развіцця палітычных працэсаў у Беларусі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч мае намер выкласці на паседжанні Рабочай групы сваю ацэнку вынікаў мясцовых выбараў і набліжэння кампаніі па выбарах прэзідэнта, данесці пазыцыю Партыі БНФ па падзеях ва Ўкраіне, а таксама выказаць катэгарычную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці ды еўрапейскага выбару ўкраінскага народу.

Парлямэнцкая асамблея Еўранэст ёсць парлямэнцкім вымярэннем праграмы Ўсходняга партнёрства. Гэты орган складаецца з сябраў Еўрапарлямэнту і парламентарыяў Украіны, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджана і Грузіі. Пасля выбараў у Беларусі ў 2010 годзе, якія былі абвешчаныя неадпаведнымі крытэрам АБСЕ, сяброўства Беларусі ў Еўранэсьце было аўтаматычна прыпыненае.
 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео