BE RU EN
rss facebook twitter

Міхась Скобла: Рыгор Барадулін быў дадзены беларускай літаратуры на ўрост

29.03.2014 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Міхась Скобла: Рыгор Барадулін быў дадзены беларускай літаратуры на ўрост
Акции / Фото
Кім быў Рыгор Барадулін для Беларусі і беларускай літаратуры, у чым унікальнасць яго творчасці?

 Адказы на гэтыя пытанні пастараўся даць паэт, літаратуразнаўца Міхась Скобла пад час лекцыі "Голас і логас Рыгора Барадуліна", якая прайшла ў пятніцу , 28 сакавіка, у мінскай галерэі "Ў". Мерапрыемства было арганізавана ў межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта i Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь".

Безумоўна, распавядаць пра такога чалавека як Рыгор Барадулін нешта новае - даволi складана. Для кожнага чытача Барадулін адкрываў сваю Беларусь. У сваю чаргу, кожны адкрываў Барадуліна для сябе па-свойму. Вось і Міхась Скобла, адкрываючы лекцыю, прызнаўся: "Я проста хацеў расказаць пра свайго Рыгора Барадуліна".

Па словах літаратуразнаўцы, творчасць Рыгора Барадуліна - залаты запас беларускай культуры. "Ён быў дадзены беларускай літаратуры на ўрост. Да яго яшчэ трэба дарастаць " - канстатаваў Міхась Скобла.

У чарадзе беларускіх паэтаў Рыгор Барадулін заўсёды стаяў асобна. Ён унікальны не толькі сваімі рыфмамі. Дзядзька Рыгор, як яго звалі сябры, заўжды вылучаўся тым, што выкарыстаў у творах рэдкія словы-новатворы. Прычым, складана сказаць, што ён пачуў у народзе, а што прыдумаў сам. Але гэтыя словы так арганічна ўпляталіся ў яго паэзію, што станавіліся здабыткам беларускай мовы.

Вядучы лекцыі адзначыў, што па сваёй мэтафорыку ў нашай літаратуры Барадулін не мае сабе роўных.

Вядома, усё гэта рабіла складаным вершы Барадуліна для перакладчыкаў. Па перакананні Міхася Скоблы, Рыгор Барадулін - паэт неперакладны. У перакладах знікае яго непаўторная рыфма. Разам з тым, сам Барадулін ўласнымі перакладамі узбагачваў творчасць іншых паэтаў. Народны паэт Беларусі пераклаў вершы з 37 моў свету. Прычым асаблівую ўвагу ён надаваў перакладах паэтаў малых, пакрыўджаных народаў. У выніку за свае пераклады адна з каўказскіх рэспублік прэмiравала яго надзелам зямлі.

Аднак для Барадуліна заўсёды была больш блiзкай свая Ушаччына, свая Беларусь.

Неяк дзіка казаць пра Дзязьку Рыгора ў мінулым часе. Але тое, што казаць трэба - ні ў каго не выклікае сумнева. Рыгор Барадулін, безумоўна, гэтага варты . Таму мае сэнс спадзявацца, што лекцыя з цыкла " Urbi et Orbi " адно з першых, але далёка не апошніх мерапрыемстваў, якія будуць накіраваны на вывучэнне спадчыны гэтага сапраўды народнага паэта.

А ў будучым Міхась Скобла спадзяецца на больш пільнае і глыбокае вывучэнне паэзіі Рыгора Барадуліна. "У свой час трэба было б заснаваць інстытут Барадуліназнаўства. Я веру, што такі інстытут будзе створаны " - выказаў перакананне Міхась Скобла.

UPD. Відэазапіс публічнай лекцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео