BE RU EN
rss facebook twitter

Дзеячы культуры і навукі Беларусі падпісалі зварот ў падтрымку Украіны

15.03.2014
Дзеячы культуры і навукі Беларусі падпісалі зварот ў падтрымку Украіны
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі выказалі салідарнасць з украінскім народам.

Зварот, апублікаваны на сайце грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” , якая ініцыявала акцыю, ужо падтрымала больш за сорак чалавек.

Зварот дзеячаў навукі, мастацтва і культуры Беларусі да ўкраінскага народу, парламента і ўрада

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем сваю падтрымку народу Украіны ў гэты няпросты для яго час.

Вы ўступілі ў новы перыяд сваёй дзяржаўнасці. Само па сабе гэта ўжо выпрабаванне як для ўрада, так і для ўсяго ўкраінскага грамадства. На вялікі жаль, змены, якія адбыліся ў вашай краіне, азмрочаныя гібеллю людзей. Вечная памяць і слава героям!

Мы лічым, што кроў не павінна праліцца яшчэ раз. Памяць пра Нябесную сотню Майдана абавязвае ўсіх утрымацца ад развязвання вайны.

Цяпер вы сутыкнуліся з праблемай сепаратызму, якая пагражае выліцца ў узброены канфлікт. Рэферэндум па далучэнні Крыма да Расіі з’яўляецца замахам на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і супярэчыць яе Канстытуцыі і нормам міжнароднага права.

Мы рашуча асуджаем усе спробы дзяліць Украіну па этнічным прынцыпе і выступаем за мірнае вырашэнне праблемаў унутры краіны самімі грамадзянамі Украіны ў рамках закона.

Для нас, беларусаў, Харкаў, Данецк, Сімферопаль, Адэса — гэта такія ж украінскія гарады, як Львоў, Луцк, Чарнаўцы і Палтава. Украіна павінна захавацца ў межах, якія замацаваліся за ёй з моманту падпісання Белавежскіх пагадненняў.
Мы з вамі, мы — за непадзельную Украіну, мы — за незалежную еўрапейскую Украіну, будучыню якой мае права вырашаць толькі яе народ.

Слава Украіне!

Акудовіч Валянцін
Арлоў Уладзімір
Бандарэнка Зінаіда
Белы Алесь
Берніковіч Яраслаў
Булгакаў Валеры
Варашкевіч Ігар
Вярцінскі Анатоль
Гліньнік Вадзім
Гулак Наста
Гарэцкі Радзім.
Голубеў Валянцін
Дашук Віктар
Дашкевіч Алег
Дранчук Валеры
Жарнасек Ірына
Жданко Валянцін
Законьнікаў Сяргей
Зелянкоўская Святлана
Калінкіна Сьвятлана
Кароль Аляксей
Краўцэвіч Алесь
Кузьняцоў Ігар
Лабадзенка Глеб
Ліпай Алесь
Марачкін Аляксей
Маркевіч Мікола
Марціновіч Віктар
Някляеў Уладзімір
Падгол Уладзімер
Пашкевіч Алесь
Садоўскі Пётр
Саўка Зьміцер
Севярынец Павал
Скобла Міхась
Смалянчук Алесь
Сом Лера
Стужынская Ніна
Харланчук Павел
Хашчавацкі Юры
Чыгрын Сяргей
Шалкевіч Віктар
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео