BE RU EN
rss facebook twitter

У Гродна сабіраюць подпісы супраць кіёскаў з цыгарэтамі

13.03.2014
У Гродна сабіраюць подпісы супраць кіёскаў з цыгарэтамі
Больш за 3 тысячы чалавек падпісалі петыцыю супраць развіцця ў горадзе кіёскаў з адкрытай продажжу цыгарэт.

Усяго карэспандэнты “Твайго стылю” з дапамогай чытачоў лакалізавалі 45 кіёскаў з цыгарэтамі.

“Рэспубліканскі эксперымент” з тытунёвымі кіёскамі, што з канца 2013 года пачалі з’яўляцца ў Гродне і рэгіёне (у канцы лютага з’явіўся першы кіёск у Ваўкавыску), абурыў мноства гарадзенцаў, асабліва карыстальнікаў інтэрнэта. Зараз яны збіраюць подпісы пад петыцыяй на change.org.

“Мы стараліся напісаць петыцыю так, каб яе захацеў падпісаць нават той, хто сам паліць. Мы не выказваемся радыкальна супраць продажу цыгарэт, але супраць той формы, у якой будзе іх продаж арганізаваны ў Гродне”, - кажуць стваральнікі петыцыі, - піша spring96.org.

Яны лічаць, што вынікам эксперымента будзе толькі рост даходаў тытунёвай фабрыкі “Нёман” коштам здароўя гарадзенцаў. Таму аўтары патрабуюць, каб колькасць кіёскаў у адкрытай гарадской прасторы была змешчана, кіёскі зніклі з прыпынкаў грамадскага транспарту і былі перанесеныя ў існуючыя гандлёвыя плошчы (супермаркеты, крамы і рынкі). Яны таксама лічаць, што колеры кіёскаў павінны быць менш яскравымі і на іх не павінна быць надпісу “Табак”.

Петыцыя адрасавана Міністэрству здароўя, Савету Міністраў, старшыні гарадзенскага гарвыканкама Андрэю Худыку, абласному Савету дэпутатаў і Упраўленню аховы здароўя аблвыканкама.

На Гарадзеншчыне паводле плану маюць з’явіцца 200 жоўта-блакітных кіёскаў з надпісам “Табак”, з іх 100 у Гродне. Другім горадам, дзе працягнуць “эксперымент” стане Магілёў, там паставяць пакуль толькі шэсць кіёскаў.

У тых кіёсках, што ўжо працуюць у Гродне, цыгарэты выкладаюцца ў адкрытую, праз шкло кіёска асобныя пачкі бачна здалёк. Гэта пры тым, што ў камерцыйных кіёскаў даўно забароненая адкрытая выкладка.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео