BE RU EN
rss facebook twitter

Палітвязень Уладзь Яроменак выйшаў на волю

11.03.2014
Палітвязень Уладзь Яроменак выйшаў на волю
Личности
А восьмай раніцы з арыштнага дома ў Баранавічах на волю выйшаў актывіст Маладога фронту Ўладзь Яроменак.

Ён адбываў трохмесячны арышт за парушэнне рэжыму прэвентыўнага нагляду.

Уладзя сустракалі цяжарная жонка Валянціна, сябры Маладога фронту, журналісты.

Уладзь зазначыў "Радыё Свабода" па выхадзе з турмы, што адміністрацыя да яго ставілася нармальна, былі зафіксаваныя два парушэнні, але ў штрафны ізалятар яго не накіроўвалі.

На пытанне, ці будзе працягваць палітычную дзейнасць Уладзь не адказаў, зазначыўшы, што будзе вырашаць гэтае пытанне з сям’ёю, але сваіх палітычных перакананняў ён не змяніў.

Уладзь у курсе падзеяў ва Ўкраіне, але ведае навіны адтуль з тыднёвым запазненнем, у прыватнасці ён ў курсе, што рэжым Януковіча павалены.

Яроменак падзякаваў усім, хто пісаў яму, ён атрымліваў сотні лістоў з волі, а таксама незалежным газетам "Новы час" і "Свободные новости", якія падпісалі яго на свае выданні.

У жніўні мінулага году суд Першамайскага раёну Мінску пакараў актывіста трыма месяцамі арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду. 11 снежня Яроменак быў узяты пад варту.

Уладзіміру Яроменку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года прысудзілі тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У жніўні 2011 году яго вызвалілі на падставе прэзідэнцкага ўказу аб памілаванні. Над Яроменкам устанавілі прэвентыўны нагляд. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013 года — на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду.

Паводле праваабаронцаў, прэвентыўны нагляд прымяняецца беларускімі ўладамі супраць былых палітзняволеных, каб кантраляваць іх дзеянні і прымусіць адмовіцца ад актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео