BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускамоўныя курсы з'яўляюцца ў рэгіёнах

10.03.2014
Беларускамоўныя курсы з'яўляюцца ў рэгіёнах
Фота movananova.by
Гомель стаў другім рэгіянальным горадам, дзе з'явіліся курсы "Мова нанова".

Сталічныя курсы беларускай мовы “Мова нанова” пашыраюць сваю геаграфію. Спачатку заняткі прайшлі ў Бабруйску, дзе мясцовыя актывісты цяпер самастойна працягваюць гэтую справу. А сёння “Мова нанова” наведала Гомель, - піша Беларускае Радыё Рацыя

Кажа адзін з арганізатараў курсаў Глеб Лабадзенка: "На занятках у Гомелі прысутнічала 30 чалавек, і як адзначыў арганізатар гомельскіх заняткаў Яўген Меркіс, старшыня гомельскай “Талакі”, больш за палову людзей ён бачыць упершыню. І гэта вельмі крута. Таму што ён чалавек грамадска актыўны, і сам вельмі здзівіўся з таго, што прыйшлі абсалютна новыя, незаангажаваныя людзі".

У Гомелі курсы беларускай мовы атрымалі назву “Мова плюс”.

У пятніцу, 14 сакавіка, “Мова нанова” наведае Гародню, а ў суботу, 15 сакавіка, устаноўчыя заняткі курсаў адбудуцца ў Баранавічах.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео