BE RU EN
rss facebook twitter

“Мінсктранс” выставіць СМС-тэрарысту грашовы пазоў

27.02.2014
“Мінсктранс” выставіць СМС-тэрарысту грашовы пазоў
Фота Еўрарадыё
Цяпер транспартнікі занятыя падлікам стратаў.

“У цяперашні час “Мінсктранс” праводзіць разлікі стратаў, нанесеных метрапалітэну і пасажырскаму наземнаму транспарту з улікам учорашняга збою. Падазронаму будзе выстаўлены адпаведны пазоў”, — заявіў у каментары Еўрарадыё прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх.

26 лютага прыкладна а 15-й гадзіне перасталі працаваць абедзве лініі метро, усе станцыі і пераходы былі зачыненыя да пасажыраў. Такая сітуацыя працягвалася да 18-й гадзіны.

Прычынай закрыцця метро стала паведамленне студэнткі, якая заўважыла ў аднаго з пасажыраў метро ў тэлефоне смс, дзе гаварылася пра мініраванне метро. Паводле афіцыйнага паведамлення, міліцыянты і супрацоўнікі КДБ правялі "комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў". У выніку была выяўленая асоба пасажыра, неўзабаве яго затрымалі.

Цяпер тэлефонны тэрарыст знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ім апынуўся жыхар Мінскай вобласці, 1979 года нараджэння. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым і тлумачыць свае дзеянні "жартам".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео