BE RU EN
rss facebook twitter

Мінск развітаўся з народным мастаком Гаўрылам Вашчанка

15.02.2014
Мінск развітаўся з народным мастаком Гаўрылам Вашчанка
Сотні людзей прыйшлі на цырымонію развітання з беларусскім мастаком.

Вядомы беларускі мастак памёр 14 лютага. Сёння ў Палацы мастацтваў у Мінску з ім развіталіся калегі і прыхільнікі яго творчасці.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца ў інтэрв'ю БелаПАН сказаў, што "сёння мы развітваемся з вялікім нацыянальным мастаком".

"Для мяне гэты чалавек быў і застаецца ўвасабленнем сапраўднага служэння сваёй радзіме, велізарнага інтэлекту, высокай культуры, глыбіннай духоўнасці і абсалютнага яднання з нашай беларускай традыцыяй ва ўсіх яе праявах", — сказаў ён.

"Безумоўна, гэта вялікая страта для нас, аднак мы не губляем мастака. Сыходзіць чалавек, але застаецца вялікі мастак, які паслужыў сваёй радзіме як ніхто іншы. Гэты прыклад найвялікшага служэння нашай культуры ўжо сёння ставіць Гаўрылу Вашчанку ў шэраг самых выбітных сыноў Беларусі", — адзначыў Сітніца.

Знакаміты жывапісец, народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка, якому было 85 гадоў, памёр у ноч на 14 лютага ў Мінску.

Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1948 годзе скончыў Кіеўскае вучылішча прыкладных мастацтваў (цяпер — Кіеўскі дзяржаўны інстытут дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва і дызайну імя Міхаіла Байчука), у 1955 годзе — Львоўскі дзяржаўны інстытут дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва (цяпер — Львоўская нацыянальная акадэмія мастацтваў). У 1955—1960 гадах выкладаў у Рэспубліканскім мастацкім вучылішчы Кішынёва (цяперашні Рэспубліканскі каледж выяўленчага мастацтва імя Аляксандра Плэмэдзялэ).

З 1961 па 1997 год Гаўрыла Вашчанка выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Кіраваў майстэрняй пры кафедры жывапісу ў 1966—1975 гадах. У 1975 годзе на мастацкім факультэце была створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, загадчыкам якой стаў Вашчанка. Гэту пасаду ён займаў да 1995 года. Званне дацэнта насіў з 1965 года, у 1980-м стаў прафесарам.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео