BE RU EN
rss facebook twitter

"Праваабаронцы супраць катаванняў" прапанавалі ЦІП на Акрэсціна набыць тэлевізары для затрыманых

14.02.2014
"Праваабаронцы супраць катаванняў" прапанавалі ЦІП на Акрэсціна набыць тэлевізары для затрыманых
Умовы ўтрымання затрыманых у ізалятарах часовага ўтрымання прыводзяць у жах, адзначаюць праваабаронцы.

У камерах антысанітарыя, адсутнічае мэбля, дрэннае асвятленне і іншыя парушэнні, якія ператвараюць адбыццё пакарання ў сапраўднае катаванне. Былыя адміністрацыйна арыштаваныя не перастаюць пісаць скаргі на ўмовы ўтрымання, бо час, праведзены ў такіх ўмовы, немагчыма узгадваць без агіды.

З восені 2012 г. Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама па адрасе Мінск, зав. Акрэсціна, 36 зачынены на капітальны рамонт.

У адпаведнасці з п. 27 Правілаў унутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, зацверджаных Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2007 г. № 194, камеры спецыяльных устаноў абсталююцца:

- сталом і лавамі з колькасцю пасадачных месцаў па колькасці месцаў у камеры;

- санітарным вузлом;

- рукамыйніцай (па магчымасці), а таксама кранам з вадаправоднай вадой (бачком з пітной вадой);

- тумбачкай для захоўвання туалетных прыладаў;

- сеткавым радыёпрымачом ;

- урнай для смецця ;

- вентыляцыйным абсталяваннем;

- тэлевізарам (пры наяўнасці магчымасці).

Простыя грамадзяне, сцвярджаюць "Праваабаронцы супраць катаванняў", гатовыя добраахвотна дапамагчы дзяржаве і ЦІП, каб умовы ўтрымання адпавядалі нацыянальнаму беларускаму заканадаўству.

У сувязі з гэтым актывіст Аляксандр Вялітчанка накіраваў зварот начальніку ЦІП, дзе прапануе дапамогу ў набыцця тэлевізараў, якія будуць набытыя на сабраныя ад грамадзян сродкі.

«Мы лічым , што наяўнасць тэлевізараў у камерах будзе станоўча ўплываць на ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых асоб, будзе ствараць больш гуманныя ўмовы ўтрымання затрыманых, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, а таксама спрыяць найбольш поўнай адпаведнасці дзеючага заканадаўства» , - патлумачыў актывіст праваабарончаму цэнтру "Вясна".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео