BE RU EN
rss facebook twitter

Палітвязня Парфянкова накіравалі ў папраўчую калонію №9 у Горках

14.02.2014
Палітвязня Парфянкова накіравалі ў папраўчую калонію №9 у Горках
Дагэтуль ён утрымліваўся ў следчым ізалятары №7 у Жодзіна.

5 снежня 2013 года былога палітвязня Васіля Парфянкова асудзілі на год папраўчай калоніі строгага рэжыму за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Ён быў узяты пад варту у залі суда і адпраўлены ў следчы ізалятар. Ад гэтага дня праваабаронцы лічаць яго палітычным зняволеным.

Прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым быў усталяваны 5 студзеня 2012 года тэрмінам на 1 год. Аднак за парушэнні ўмоваў нагляду суд Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 года асудзіў яго па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу на 6 месяцаў арышту, які Парфянкоў адбываў у калоніі №6 горада Баранавічы. Пасля вызвалення з калоніі 9 лютага 2013 года, прэвентыўны нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгады. 12 ліпеня Парфянкову было ізноў прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу. Аднак справа да суда тады не дайшла, паколькі з 21 верасня Васіля Парфянкова накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый ў Светлагорску тэрмінам на 1 год для прымусовага лячэння ад алкагалізму.

5 снежня суддзя суду Першамайскага раёна Менска Леанід Ярмоленкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, абвясціў прысуд: 1 год папраўчай калоніі строгага рэжыму, з прымяненнем прымусовых мераў і бяспекі да асобаў, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, адпаведна з арт. 107 Крымінальнага кодэксу.

Васіль Парфянкоў адмовіўся даваць паказанні ў судзе і не прызнаў сябе вінаватым, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна". Ён патлумачыў, што пільная ўвага да яго з боку праваахоўных органаў – не што іншае, як чарговая спроба ізаляваць яго за актыўную грамадзкую дзейнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео