BE RU EN
rss facebook twitter

Кіраўніцтва "Ваўчыных Нораў" карае бязрукага вязня за непрыбраны ложак

13.02.2014
Кіраўніцтва "Ваўчыных Нораў" карае бязрукага вязня за непрыбраны ложак
dozor.kharkov.ua
Вадзіма Едакова прымушаюць прыбіраць тэрыторыю, хоць ён фізічна не можа трымаць рыдлёўку і венік.

У івацэвіцкай калоніі № 22, больш вядомай як "Ваўчыныя Норы", адбывае пакаранне 36-гадовы Вадзім Едакоў, які ў 16 гадоў страціў абедзьве рукі. Як ён там апынуўся, як пераадольвае цяжкасці побыту, і як да яго ставяцца вязні ды супрацоўнікі адміністрацыі? Пра гэтае паведамляе Радыё Свабода.

Пра інваліда Вадзіма Едакова і ягоныя пакуты ў калоніі № 22 пад Івацэвічамі карэспандэнту "Радыё Свабода" распавёў былы вязень калоніі Андрэй Чалапа, які сам вызваліўся ўсяго крыху больш за месяц таму. Андрэй Чалапа вырашыў распавесці пра сяброў, якія хварэюць і пакутуюць ня толькі ад хваробы, але і ад дрэнных умоваў, недахопу мэдычнай дапамогі, абыякавасці, а часта і мэтанакіраванага цкавання, як лічыць Андрэй. А найперш ён распавёў пра бязрукага інваліда Вадзіма Едакова:

"Адбывае ён пакаранне ў 3-м атрадзе ў калоніі № 22. Хоць у яго няма рук, адміністрацыя ня раз ставіла яго на прыбіранне тэрыторыі, што я лічу здзекам. Ён тлумачыў, што ня можа трымаць венік ці рыдлёўку - з яго толькі смяяліся. Яшчэ супрацоўнікі адміністрацыі чапляліся да яго з-за быццам бы незапраўленага ложка. Ён на гэта нагадваў, што раней такіх прэтэнзіяў не было. Тыя ў адказ: "А ты раней ня скардзіўся на розныя парушэнні, у тым ліку не патрабаваў, каб паклалі ў медсанчастку".

Паводле Андрэя Чалапы, у калонію Вадзім трапіў за разбой - яму далі 6,5 года пазбаўлення волі паводле 2 часткі 207 артыкула Крымінальнага кодэксу. Маці Вадзіма Людміла Антонава, якая жыве ў Лідзе, пацвердзіла, што сын трапіў у дрэнную гісторыю, у якой быў і сам вінаваты. Пасля пахавання бацькі Вадзім, які нядаўна прыехаў з Еўропы пагасцяваць, запіў з сябрамі і трапіў у складзе кампаніі ў дом да былога забойцы. Там высветлілася, што гэта той чалавек, на якога яму скардзілася аднакласніца. 

Узнікла сварка, потым бойка, падчас якой Вадзім ударыў гаспадара нагой у сківіцу. Да таго ж пасля бойкі сябры Вадзіма скралі з кватэры рэчы ды напхалі ў кішэні Вадзіму - маўляў, на яго не падумаюць. "Вадзім быў нецвярозы", - усё ж бароніць маці сына.

Потым Вадзіма Едакова судзілі, і ў тым ліку абвінавацілі ў крадзяжы вуды, чаму Людміла Антонава вельмі дзівіцца. Яна кажа, што сын не падаваў апеляцыі, "сказаў, што адседзіць усё ад званка да званка".
 

"Ён адбыў ужо 3,5 года, яшчэ яму сядзець 3 гады. Пакутуе. А тут пачаліся яшчэ і праблемы з зубамі. Лечаць зубы без анэстэзіі. Сястра сабрала яму медычную бандэроль з лекамі ад зубоў - вярнулі назад, не прынялі. Яшчэ і з пячонкай пачаліся праблемы. Што вы хочаце - чалавек перанёс удар токам у тысячу вольт. Трапіў у „раздатку“ правадоў мэтро і тралейбусаў. Гэта здарылася ў Маскве. Я там была, сама выходжвала яго ў шпіталі".

Як Вадзім апынуўся ў Маскве? У цяжкія 90-я гады, калі Вадзіму (тады ён насіў прозьвішча Антонаў) было толькі 16 гадоў, разам са старэйшым братам пачаў зарабляць грошы продажам прадуктаў у Маскве. У адну з такіх паездак хлопец трапіў пад "зачыстку", якую праводзілі маскоўскія міліцыянты супраць гандляроў. Каб схавацца, у метро Вадзім забег у тэхнічны пакой з правадамі, паслізнуўся і ў цемры схапіўся за голыя правады. Маскоўскія лекары ўратавалі жыццё Вадзіму, але рукі ён страціў. Што было рабіць далей? У Беларусі хлопцу ніхто ня мог дапамагчы, і ён паехаў у Нямеччыну да старэйшай сястры. Там хлопцам пачалі апекавацца мясцовыя жыхары і нават сабралі грошы на біяпратэзы. Паводле маці Вадзіма, да гэтай гісторыі спрычыніўся славуты амэрыканскі баксёр Майкл Тайсан:

"Немцы напісалі, што вось хлопчык з Беларусі бяз рук, яму няма каму дапамагчы. І сам Тайсан яму пералічыў грошы. Гэтак набылі "біялагічныя" пратэзы, якія рэагуюць на простыя каманды мозгу. Гэтыя пратэзы вельмі дарагія, бо там плаціна і золата ўнутры. Ён насіў іх, як там жыў, але сюды не захапіў. Ён жа думаў вярнуцца, а тут сеў у турму".

Паводле сястры Вадзіма Валерыі, карыстацца пратэзамі брат перастаў яшчэ да вяртання дамоў:

"Ён рос, з гадамі яны пачалі ціснуць, а замяніць іх ён ня мог, бо дарагія. З грашыма былі праблемы. Таму ён стаў іх усё радзей і радзей надзяваць. І пакінуў там, у сястры, калі прыехаў у Беларусь".

 Як жыве ў калоніі бязрукі Вадзім Едакоў? Паводле былога вязня калоніі Андрэя Чалапы, апранацца яму дапамагаюць сябры. Яны ж трымаюць тэлефон, калі прыходзіць час тэлефанаваць дамоў. Есці бязрукі вязень прыходзіць раней за астатніх на некалькі хвілін, і гэта ахоўнікі яму дазваляюць, а есць "як сабака, сёрбаючы з міскі". У прыбіральні бязрукі вязень неяк таксама спраўляецца сам. "Дапамагае сабе нагой", - паведаміў Андрэй Чалапа. 

Паводле Андрэя Чалапы, бязрукага вязня маглі б пакласці ў медычную частку, дзе яму было б зручней, але гэтага прынцыпова ня робяць, хоць вольныя ложкі ў медычнай частцы заўсёды ёсць.

Ня толькі да Вадзіма Едакова, паводле Андрэя Чалапы, выяўляецца жорсткасць адміністрацыі:

"Вось яшчэ выпадак - з Менску там сядзіць Міхась Успенскі. Два гады таму ў яго знайшлі пухліну мозгу, але адмаўляліся вывозіць у рэспубліканскі шпіталь. Нарэшце паўгады таму ён гэтага дамогся, але там пасля абследавання сказалі, што ўжо два гады ў яго ідзе рак галаўнога мозгу, і калі б раней звярнуўся, маглі б дапамагчы. Вызваляць па хваробе яго ня хочуць, інваліднасць не даюць і дапамагчы нічым у калоніі ня могуць. Лекары кажуць, яму засталося 3 месяцы".

Паводле Андрэя Чалапы, у 22-й івацэвіцкай калоніі таксама чыніцца ціск на вязняў Васіля Моўнара, які хварэе на ВІЧ, Вячаслава Цясто, у якога хвароба нэрвовай сыстэмы, і Віталя Петрыка, які абвясціў цяпер галадоўку на знак пратэсту супраць адмовы ў медычнай дапамозе.

"Палітыка адміністрацыі такая - калі ты пачынаеш скардзіцца, адстойваць свае правы, цябе чакае карцэр", - кажа Андрэй Чалапа.

Супрацоўніца калоніі № 22, якая падняла слухаўку, адмовілася размаўляць пра бязрукага вязня ды іншых вязняў, якія маюць патрэбу ў мэдычнай дапамозе. "Начальніка калоніі і намесніка на месцы няма, яны абыходзяць калонію. Званіце заўтра", - адказала супрацоўніца.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео