BE RU EN
rss facebook twitter

Міліцыя завяла крымінальную справу па факту крадзяжу віруальнага танка ў жыхара Пружан

11.02.2014
Міліцыя завяла крымінальную справу па факту крадзяжу віруальнага танка ў жыхара Пружан
За апошнія 2 гады на Брэстчыне гэта ўжо трэці выпадак крадзяжу віртуальнага танка.

30-гадовы жыхар Пружан аднойчы ён не змог патрапіць у свой акаўнт у папулярнай гульні "World of Tanks". Ён патлумачыў, што для мадэрнізацыі свайго віртуальнага танка "ІС-8" было патрачана шмат часу, высілкаў ды больш за 1 млн 200 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій брэсцкай абласной міліцыі звязаліся з распрацоўшчыкамі гульні. Яны высветлілі, што "танк" пружанца працягвае "ваяваць", праўда, кіруюць ім з Маскоўскай вобласці Расіі. Акаўнт злодзея заблакавалі, а віртуальны танк чакае вяртання законнаму гаспадару.

Як адзначае прэс-служба брэсцкай міліцыі, зламыснік атрымаў доступ да ўліковага гульнявога запісу жыхара Пружанаў, узламаўшы яго просты пароль да пошты з камбінацыі лічбаў па парадку (уліковы запіс быў прывязаны да пошты). Паведамляецца, што за апошнія два гады ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо трэці выпадак крадзяжу віртуальнага танка, але ўпершыню распачатая крымінальная справа, нагадвае Еўрарадыё.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео