BE RU EN
rss facebook twitter

Пісьменніца Святлана Алексіевіч прэзентавала кнігу "Час сэканд-хэнд"

08.02.2014
Пісьменніца Святлана Алексіевіч прэзентавала кнігу "Час сэканд-хэнд"
Фота nn.by
На прэзентацыю кнігі Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд" патрапіць змаглі не ўсе жадаючыя.

На міжнароднай кніжнай выставе, што зараз праходзіць у Мінску, адной з асноўных падзеяў стала прэзентацыя кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Прэзентацыя мусіла адбыцца на стэндзе «Белкнігі».

Рэч у тым, што вышэйузгаданы стэнд – невялікі лабірынт, які сканчваецца пакойчыкам болей чым сціплых памераў. Аматараў Алексіевіч прыйшло багата – трапіць унутр, да пісьменніцы, змаглі літаральна трыццаць чалавек, - піша "Наша Ніва".

«Асцярожна, зараз выдавіце шкло ў стэндзе», — раз-пораз гучыць у даўцы. – «Гэта яны спецыяльна зрабілі, каб мала хто трапіў».

У выніку чарга расцягваецца на некалькі метраў, яе хвост знаходзіцца ў праходзе паміж стэндамі. Пачуць нешта папросту немагчыма. Алексіевіч з цяжкасцю прабіраецца на сваё месца, і прэзентацыя пачынаецца. Адначасова ў цэнтры Белэкспа пачынае выступаць ансамбль народнай песні і пляскі.

Некаторыя прыхільнікі спадарыні Святланы адпраўляюцца на другі паверх, аднак гэта не дапамагае – мікрафон у пісьменніцы слабы. Да хваста чаргі падыходзяць рэдактары «Звязды» і «Савецкай Белорусіі» Алесь Карлюкевіч і Павел Якубовіч.

«Тут што, у парадку жывой чаргі?» – цікавіцца Якубовіч. Яму адказваюць, што не – тут каму як пашанцуе. Адначасова на другім паверсе можна ўбачыць паўпустую вялікую залю, дзе праходзіць канферэнцыя па сямейных каштоўнасцях, у межах якой нехта спявае рускую народную песню «Валенкі».

Тым не менш, прыхільнікі Алексівіч не разыходзяцца ў спадзяванні атрымаць аўтограф пасля прэзентацыі – чорна-зялёны том «Час сэканд-хэнд» і перавыданне старых кніг Алексіевіч сёлета карыстаюцца вялікім попытам.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео