BE RU EN
rss facebook twitter

На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе прэзентавалі "Дзённік жонкі касманаўта"

06.02.2014
На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе прэзентавалі "Дзённік жонкі касманаўта"
Беларусы прадаманстравалі экспазіцыю будучага музея Першай сусветнай вайны і прэзентавалі кнігу Юліі Навіцкай "Голас сэрца. Дзённік жонкі касманаўта".

У гэтым годзе на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе прадстаўлены каля 20 краін.

Атмасфера сёлета на выставе сонная – няма ганаровага госця: кажуць, Кітай адмовіўся, а Украіне зараз не да таго. Дарэчы, украінскі стэнд на выставе ўсё ж такі ёсць – праўда, з кніг там толькі класікі, некалькі выданняў заснавальніка інтэгральнага нацыяналізма Дзмітро Данцова, «Маскоўская атрута» і «Нацыяналізм», - піша "Наша Ніва".

«А чаму Сяргея Жадана няма?» — пытаемся ў прадстаўнікоў Украіны, тым больш Жадан якраз выпусціў новы празаічны зборнік.

«Не маглі яго ўзяць, там — мацюкі», — патлумачылі прадаўцы.

Запамінальных стэндаў на выставе насамрэч няшмат — напрыклад, ЗША цалкам аддала стэнд пад коміксы. Атрымалася незвычайна, дый коміксы — неад’емная частка масавай культуры ЗША, то бок лепшай магчымасці пазнаёміцца з ёй у Беларусі няма.

«Пачакайце, вы па-руску разумееце?» — спыняе нас жанчына са стэнда, прысвечанага творчасці Святланы Пяўновай.
Даведаўшыся, што мы па-руску разумеем, жанчына пачынае тлумачыць, што тут прадстаўляюць творы выдатнай пісьменніцы з Расіі, у кнігах якой можна знайсці адказы на ўсе пытанні.

«Вось кніга — «Адказы на ўсе мужчынскія пытанні», — адкрыйце яе на любой старонцы. Адкрыў. Парада на тэму, што не трэба перажываць, калі жанчына старэйшая за цябе. Такіх кніг на стэндзе не меней за дваццаць. Аказваецца, у мужчыны ёсць два крызісныя ўзросты — 25 і 40 гадоў. Шмат каму гэтыя кнігі быццам дапамаглі. На развітанне нам выдаюць паперку з цытатай з трылогіі «Ёсць у жыцці шчасце?», якая пачынаецца словамі: «У жыцці можна мець тое, што табе дазваляюць, а можна тое, чаго ты хочаш».

Лепей за ўсіх на выставе прадстаўлена Расія — агромністы стэнд «Кнігі Расіі» ўяўляе з сябе лабірынт, разбіты на прадстаўніцтвы розных выдавецтваў. Шмат так званай «духоўнасці» — над сталом выдавецтва «Руская праўда» вісіць дзіўная прапанова па зніжках: «Купіце тры кнігі па цане чатырох, і чацвёртую атрымайце бясплатна». На стэндзе спецыфічныя кнігі — «Хто кіруе Амерыкай?», «Укрыжаваная Расія» і «Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — Першы прэзідэнт Беларусі».

«А што, ў Расіі ёсць «няпраўда»?» – пытаецца дзядок у прадаўцоў.
«Пакуль яшчэ ёсць» – сур’ёзна адказваюць яны.

Беларускіх стэндаў таксама хапае — праўда, без выдавецтва «логвінаЎ» стала сумней. Затое «Тэхналогія», «Кніжны салон», выдавец Зміцер Колас і «Гайсак» з часопісам Arche. Самыя прывабныя выданні — шыкоўныя альбомы «Партрэты Радзівілаў» і «Краіна Беларусь».

Цікава выглядае стэнд Таджыкістана: ён болей, чым на палову, складаецца з твораў, прысвечаных Эмамалі Рахмону. У асартыменце ёсць альбом «Наш прэзідэнт Эмамалі Рахмон», некалькі біяграфій Рахмона і збор твораў Рахмона ажно ў шасці тамах.

Самай яскравай падзеяй стала прэзентацыя праекта «У пошуках страчанага» — на другім паверсе размешчана выстава з экспазіцыі будучага музея Першай сусветнай вайны, там жа можна паназіраць за поўным працэсам стварэння гравюр, паслухаць духавы аркестр Вілейкі і паглядзець рэтра-фота Мінска.

Тут жа збіралі грошы на «Завяршэнне капліцы-помніка Святога Барыса і Глеба і ўзвядзення званіцы», па англійску гэта надпіс гучаў больш лаканічна: «For Money».

Але галоўнай падзеяй дня стала прэзентацыя кнігі жонкі касманаўта Алега Навіцкага «Голас сэрца. Дзённік жонкі касманаўта», у якой Юлія Навіцкая апісала свае адчуванні і думкі ўвесь той час, пакуль яе муж рыхтаваўся да палёту, і час, які ён правёў у космасе.

«Звярніце ўвагу, на вокладцы — сцяг Беларусі, які пабываў у космасе і які мы пасля падарылі Аляксандру Лукашэнка».
Кажуць, Роскосмас спачатку быў супраць назвы «Голас сэрца», таму назву абралі кампрамісную. «Гэта рэдкі выпадак — погляд на праблему праз прызму адчуванняў жанчыны», — кажа Юлія Навіцкая.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео