BE RU EN
rss facebook twitter

Эксперты: Рэпрэсіўнае заканадаўства па-ранейшаму абмяжоўвае дзейнасць СМІ

06.02.2014
Эксперты: Рэпрэсіўнае заканадаўства па-ранейшаму абмяжоўвае дзейнасць СМІ
Аб гэтым гаворыцца ў аналітычным дакладзе "За рэформы медыя ў Беларусі", які зроблены да пяцігоддзя дзейнасці Закона аб СМІ.

Беларусь па-ранейшаму мае адзін з найбольш рэпрэсіўных медыяландшафтаў у Еўропе. Апошнія гады не прынеслі істотных паляпшэнняў сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі. Улады краіны, дзе з 1994 года не было свабодных выбараў, працягваюць утрымліваць кантроль над сферай СМІ ў якасці сродку захавання ўлады.

Аналітычны даклад “За рэформы медыя ў Беларусі”, складзены брытанскай арганізацыяй “Індэкс цэнзуры” пры ўдзеле беларускіх медыяэкспертаў, разглядае сітуацыю на медыйным рынку краіны. Як сцвярджае дакумент, асноўнымі праблемамі застаюцца рэпрэсіўнае заканадаўства, пытанні фізічнай бяспекі журналістаў і беспакаранасці злачынстваў супраць іх, а таксама палітыка эканамічнай дыскрымінацыі незалежных СМІ, - перадает сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

8 лютага адзначаецца пятая гадавіна ўступлення ў сілу ў Беларусі цяперашняга Закона “Аб СМІ”. З прычыны абмежавальнага падыходу да заканадаўства аб СМІ і яго рэпрэсіўнага прымянення медыяландшафт Беларусі не спрыяе свабодзе выказвання меркаванняў.

“Закон аб СМІ застаецца рэпрэсіўным; ён не спрыяе развіццю плюралістычных і незалежных навінавых СМІ праз складаную працэдуру абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадугледжвае магчымасць закрыцця СМІ нават за невялікія парушэнні. Відавочна, што ўлады краіны маюць намер пашырыць гэтыя абмежавальныя прынцыпы і на рэгуляванне дзейнасці інтэрнэт-выданняў”, – адзначыў адзін з аўтараў дакладу, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец.

Нягледзячы на сталы ціск з боку міжнародных структур і беларускай грамадзянскай супольнасці, улады краіны не жадаюць абмяркоўваць рэкамендацыі па змене заканадаўства аб СМІ і практыцы яго прымянення, накіраваныя на прывядзенне сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

“Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць любыя дзеянні, што парушаюць правы чалавека і свабоду СМІ. У краіне маюць распачацца паўнавартасныя рэформы медыясферы для спынення пераследу журналістаў і ліквідацыі празмернага ўмяшання дзяржавы ў свабоду сродкаў масавай інфармацыі. Змест дадзеных рэформаў павінен стаць вынікам дыялогу ўладаў краіны з прафесійнай і грамадзянскай супольнасцю Беларусі”, – заявіў супрацоўнік арганізацыі “Індэкс цэнзуры” Андрэй Аляксандраў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео