BE RU EN
rss facebook twitter

Дзеячы культуры падтрымалі арыштаваных фанатаў БАТЭ

06.02.2014
Дзеячы культуры падтрымалі арыштаваных фанатаў БАТЭ
Дзеячы культуры сфатаграфаваліся з плакатамі ў падтрымку майданаўцаў і фатанаў БАТЭ, якія былі арыштаваны за такі ж фотаздымак.

Яны вырабілі расцяжкі, аналагічныя тым, з якімі сфатаграфаваліся 23 фаны БАТЭ ў Барысаве. Акрамя таго, творцы трымалі плакат «Фанаты БАТЭ — малайцы».

Удзел узялі пісьменнікі Наталка Бабіна, Міхась Скобла, Славамір Адамовіч, спевакі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, джазмэн Павел Аракелян, кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык, бард Андрэй Мельнікаў, кінарэжысёры Вольга Мікалайчык і Алег Дашкевіч, мастак Міхал Анемпадыстаў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі, гісторыкі Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч і Алег Гардзіенка, вэб-дызайнер Стась Карпаў, ветэран беларускай журналістыкі Сяргей Ваганаў ды іншыя, - перадае "Наша Ніва".

Варта адзначыць, што ініцыятыву здымання шырока не разгалошвалі, каб справа не сарвалася.

«Гэта просты жэст чалавечай салідарнасці, — кажа аўтарка рамана «Рыбін горад» Наталля Бабіна.
—Я падтрымліваю лозунгі, з якімі выйшлі барысаўскія хлопцы. І спачуваю хлопцам, і захапляюся імі».

«Па-першае, я фанат БАТЭ, — тлумачыць сцэнарыст «Ёлак», «Любові-маркові» і «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. — Па-другое, я як юрыст па першай адукацыі магу сказаць, што тое, як праводзяцца суды ў нашай краіне — гэта ганьба.
Судзіць людзей постфактум, па фота, праз трэція рукі — так не можа быць проста. Па-трэцяе, людзі маюць права падтрымліваць тое, што ім падабаецца», — кажа Курэйчык.

Рэпрэсій не баіцеся? «Я гатовы да іх, нават пашпарт з сабой узяў», — жартуе культавы рокер Лявон Вольскі.
«Мне баліць за Украіну, а гэтае фота — добры спосаб выказаць сваю занепакоенасць, абурэнне,
— тлумачыць аўтар «Народнага альбома» Міхал Анемпадыстаў. — І тое, што адбылося з хлопцамі з Барысава, якія сфатаграфаваліся – гэта не па-людску.

Я дапускаю, што за нашую акцыю могуць быць нейкія санкцыі. Шкада было б згубіць час, калі трапіш на 10—15 сутак. Але калі прымаеш рашэнне, становіцца не так страшна».

Нагадаем, што 26 студзеня 23 хлопцы ў Барысаве зняліся з плакатамі «Украіна, мы з табой», «Героям слава».
У руках яны таксама трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Так яны выказалі салідарнасць з украінскімі майданамі, у якіх чынны ўдзел бяруць акурат ультрас.

Барысаўская міліцыя распачала пошук удзельнікаў акцыі. Два хлопцы адбылі адміністратыўны арышт за сваю салідарнасць з Украінай. Астатнія — у вышуку.

Рэпрэсіі супраць барысаўцаў выклікалі абурэнне ў фанацкіх асяродках.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео