BE RU EN
rss facebook twitter

Каля Дома ўрада ўзарваўся мікрааўтобус

05.02.2014
Каля Дома ўрада ўзарваўся мікрааўтобус
Фота kp.by
На здымках "Авеля" адбыўся не бутафорскі, а сапраўдны выбух.

Такую версію вылучае "Комсомольская правда". Здарэнне адбылося 1 лютага на плошчы Незалежнасці. Падчас падрыхтоўкі да здымкаў масавай сцэны скандальнага фільма "Авель" выбухнуў і згарэў мікрааўтобус, які належыць здымачнай групе.

Спярша выратавальнікі паведамілі, што прычынай выбуху і ўзгарання стала няспраўнасць газавага абсталявання. У афіцыйным twitter-акаўнце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамлялася, што пацярпеў кіроўца: ён атрымаў баратраўмы.

Пазней прадзюсар фільма "Авель" Сяргей Ждановіч заявіў, што выбух і пажар былі бутафорскімі і пры гэтым ніхто не пацярпеў. Прэс-служба МНС пацвердзіла гэтую версію.

Праўда, чальцы здымачнай групы з такой пазіцыяй катэгарычна не згодныя і кажуць, што выбух быў сапраўдным. Журналісты паведамляюць, што імя пацярпелага кіроўцы — Аляксандр Лазар. У базе звестак хуткай дапамогі сапраўды зафіксаваны такі выклік. У пацярпелага медыкі зафіксавалі пераломы, апёкі, страсенне мозгу і атручанне газападобнымі рэчывамі. Яго даставілі ў Мінскую гарадскую лякарню хуткай дапамогі, нагадвае Еўрарадыё

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео