BE RU EN
rss facebook twitter

Сумныя вынікі аптымізацыі "Белпошты" на Магілёўшчыне

04.02.2014
Сумныя вынікі аптымізацыі "Белпошты" на Магілёўшчыне
З 1 студзеня 2014 года ў Магілёўскай вобласці перасталі працаваць больш за сотню паштовых аддзяленняў сувязі – пераважна ў сельскіх раёнах.

Гэта адбылося з ініцыятывы Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” ў межах “аптымізацыі дзейнасці арганізацыі”.

Чыноўнікі абяцалі, што на змену стацыянарным прыйдуць перасоўныя аддзяленні, абслугоўваць у якіх будуць не горш, чым у стацыянарных, і што выбар сервісных паслуг застанецца нязменным.

Між тым, ужо першыя тыдні працы паштавікоў у новых умовах выклікалі шматлікія нараканні вяскоўцаў, паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў межах аптымізацыі былі ліквідаваныя пяць паштовых аддзяленняў, якія размяшчаліся ў вёсках Ермалавічы, Лебедзянка, Лямніца, Стараселле і Эсьмоны.

Як паведамляе раённая газета “Зара над Друццю”, у рэдакцыю пастаянна тэлефануюць яе падпісчыкі, паведамляючы, што не атрымліваюць раёнку і іншыя газеты.

Чытачы скардзяцца, што аўтапошта не прытрымліваецца графіку працы і можа прыехаць і ў 11, і ў 16 гадзін, а людзі вымушаныя чакаць на моцным марозе. Людзі не могуць своечасова атрымаць пенсіі, аплаціць камунальныя плацяжы, нарэшце – прачытаць ужо аплачаную газету.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео