BE RU EN
rss facebook twitter

Прадзюсар фільму "Авель": Бел-чырвона -белы сцяг не трэба рабіць ідалам апазіцыі

30.01.2014
Прадзюсар фільму "Авель": Бел-чырвона -белы сцяг не трэба рабіць ідалам апазіцыі
Фота Еўрарадыё
Прадзюсар Сяргей Ждановіч, які здымае стужку пра падзеі Плошчы-2010, кажа, што яму пагражаюць.

"Мне пішуць пагрозы на электронную пошту, вось ягоны адрас, трэба яго забіць", – распавёў "Белсату" прадзюсар Сяргей Ждановіч, які здымае стужку пра падзеі Плошчы-2010.

Фільм "Авель" – гэта камерцыйны праект, дзе будуць трукі ды ўзарваныя машыны. Стужка зусім не звязаная з палітыкаю ды не ёсць адказам на фільм "Жыве Беларусь" Кшыштафа Лукашэвіча, заўважыў прадзюсар.

Паводле спадара Ждановіча, фільм пакажа і апазіцыю, і яе праціўнікаў. "Наш фільм не дае палітычнай ацэнкі ні аднаму боку, ні другому. На адным баку людзі, і на другім – людзі. Гэта не будзе прапаганда", – тлумачыць Сяргей Ждановіч. Паводле яго, калі фільм пабудаваць выключна на беларускіх праблемах, ён не зацікавіць замежных гледачоў.

"Хочацца сказаць беларускаму народу: нашыя праблемы мы можам развязаць толькі самі", – тлумачыць свой пасыл прадзюсар.

У фільме не будзе зрынутых фігураў Леніна: "Ленін, як Княства Літоўскае і ўся гісторыя Беларусі ў Савецкім Саюзе, – гэта нашая гісторыя. Трэба нам, людзям, не толькі беларусам, вучыцца паважаць гісторыю сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў".

Адзін чалавек напісаў паклёп пра фільм «Авель», а медыі падхапілі гэта, заўважыў прадзюсар: "Усё змяшалі і спрабуюць змешваць. На мэйл прыходзяць пагрозы: вось адрас, вось тут ён жыве, трэба яго забіць... Гэта што? Вы хочаце сказаць, што гэта будучыня маёй краіны?"

Кінастужка "Авель" ствараецца на замову Міністэрства культуры Беларусі, на яе вылучылі больш за 20 млрд рублёў (каля 2,17 млн долараў). Галоўныя героі фільму – два браты, гісторыя якіх будзе нагадваць біблійны аповед пра Каіна і Авеля. Аўтары не хаваюць, што ў фільме з'явяцца эпізоды, якія закранаюць падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску, аднак падкрэсліваюць, што "Авель" – "гэта мастацкі фільм, а не рэканструкцыя". 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео