BE RU EN
rss facebook twitter

Сёння хаваюць забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага

28.01.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Сёння хаваюць забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага
Фота vk.com
Пахаванне адбываецца ў пасёлку пад Гомелем.

 Беларуса, які загінуў 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг Працы пад Гомелем. На пахаванне можа прыехаць кожны, хто жадае праводзіць у апошні шлях свайго суайчынніка, паведаміў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак, які займаецца зборам сродкаў для дапамогі сям'е Міхаіла.

Напярэдадні памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызнеўскі некаторы час жыў пасля таго, як з'ехаў з Беларусі. З героем Майдана развіталіся і ў Кіеве: у Міхайлаўскім Залатаверхім саборы адслужылі малебен, а потым труну з целам маладзёна перанеслі на Майдан Незалежнасці, каб пратэстоўцы аддалі апошнюю пашану беларусу, які падтрымаў іх памкненні да свабоды. 

Міхаіл Жызнеўскі быў чальцом украінскай групоўкі УНА-УНСА (Украінская нацыянальная асамблея - Украінская народная самаабарона), дзе яго ведалі пад мянушкай "Локі".

Паводле словаў маці Жызнеўскага, Міхаіл паехаў ва Украіну яшчэ ў 2005 годзе. Вясной гэтага года ён планаваў вярнуцца да бацькоў. 26 студзеня Міхаілу б споўнілася 26 гадоў. Хлопец усяго некалькі дзён не дажыў да свайго Дня народзінаў.

Актывіста Майдана забілі з помпавай стрэльбы карцеччу 12-га калібра. Пра гэта паведамляе ветэран УНА-УНСО і палітвязень акцыі "Украіна без Кучмы" Ігар Мазур. "Гэта патрон, з якім ідуць паляваць на дзіка", - удакладніў Мазур.

У Львове прапануюць назваць вуліцу імем МІхаіла Жызнеўскага і прысвоіць забітаму беларусу званне "Ганаровы грамадзянін горада".

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео