BE RU EN
rss facebook twitter

Кіеў развітаецца з беларусам Міхаілам Жызнеўскім

26.01.2014
Кіеў развітаецца з беларусам Міхаілам Жызнеўскім
Міхаіл Жызнеўскі. Фота ru.tsn.ua
У Міхайлаўскім Залатаверхім саборы ўкраінскай сталіцы адслужаць малебен за беларуса, якога застрэлілі падчас пратэстаў у Кіеве.

Потым труну з целам маладзёна перанясуць на Майдан Незалежнасці. Пратэстоўцы аддадуць апошнюю пашану беларусу, які падтрымаў іх памкненні да свабоды, паведамляе Белсат.

26 студзеня Міхаілу б споўнілася 26 гадоў. Ён не дажыў некалькі дзён да свайго Дня нараджэння. Напярэдадні памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызнеўскі некаторы час жыў пасля таго, як з'ехаў з Беларусі. Неабыякавыя запалілі знічы і прынеслі кветкі.

Міхаіл Жызнеўскі быў чальцом украінскай групоўкі УНА-УНСА (Украінская нацыянальная асамблея — Украінская народная самаабарона), дзе яго ведалі пад мянушкай Локі.

Паводле словаў маці Жызнеўскага, Міхаіл паехаў ва Украіну яшчэ ў 2005 годзе. Вясной гэтага года ён планаваў вярнуцца ў Беларусь. Міхаіла пахаваюць у Гомелі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео