BE RU EN
rss facebook twitter

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ушанаваў Дары Трох Каралёў

20.01.2014
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ушанаваў Дары Трох Каралёў
Фота БелТА
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 20 студзеня наведаў Праваслаўны храм пры Доме міласэрнасці ў Мінску, дзе ўшанаваў Дары Трох Каралёў – святыню з Афона.

Мітрапаліт нагадаў, што пра Дары Трох Каралёў гаворыцца ў Новым Запавеце, і гэта агульнахрысціянская святыня. “Яны проста захоўваюцца Праваслаўнай Царквой, але гэта багацце ўсяго хрысціянства. І дзякуй Праваслаўнай Царкве за тое, што яна гэта захавала”, - сказаў арцыпастыр.

Арцыбіскуп адзначыў той факт, што многія прыходзяць пакланіцца Дарам разам з дзецьмі: “Бацькі хочуць даверыць сваё дзіця Богу”.

Мітрапаліт нагадаў, што калі ў 2013 годзе ў Беларусь даставілі крыж св. апостала Андрэя, ён таксама пакланіўся гэтай святыні. “Я таксама бачыў там у чарзе католікаў”, - дадаў іерарх і звярнуў увагу на добрыя адносіны з Праваслаўнай Царквой, якія існуюць у Беларусі.

Дары Трох Каралёў выстаўлены для пакланення ў царкве пры Доме міласэрнасці з 18 па 23 студзеня з 8.00 да 22.00. 24 студзеня з раніцы доступ да Дароў будзе спынены, у гэты дзень святыня скіруецца ў Кіеў, нагадвае партал Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.

Гэта адны з нямногіх рэліквій, звязаныя з зямным жыццём Хрыста, якія захаваліся да нашых дзён. У адпаведнасці з паданнем да IV ст. Дары Трох Каралёў захоўваліся ў Ерузалеме, адкуль былі перанесены ў Канстанцінопаль, а пасля на Афон, дзе знаходзяцца да сённяшняга часу. Святыня ўяўляе сабой дары, якія мудрацы з Усходу прынеслі нованароджанаму Езусу. Золата захавалася ў выглядзе 28 невялікіх падвесак рознай формы, упрыгожаных арнаментам. Да кожнай з гэтых залатых пласцін на сярэбранай нітцы прымацаваны бусіны, якія складаюцца з сумесі кадзіла і міры.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео