BE RU EN
rss facebook twitter

Тарашкевіца і „Менск“ упершыню з’явіліся на беларускіх грашах

19.01.2014
Тарашкевіца і „Менск“ упершыню з’явіліся на беларускіх грашах
Ілюстрацыя Радыё Свабода
Адноўленая таксама традыцыя выкарыстоўваць на беларускіх грашах беларускую лацінку і лаціну.

Яшчэ 21 лістапада 2013 года Нацыянальны банк выпусціў манеты двух наміналаў: срэбную 20 Br (33,62 г) і медна-нікелевую 1 Br (19,5 г). Выявы на іх аднолькавыя, прысвечаныя слуцкім паясам. На рэверсе гэта стылізаваная выява вокладкі каталога з тэкстам: “Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музэю. Красавік 1927 г. г. Менск”.

Сайт Нацыянальнага банка паведамляе, што на рэверсе манеты таксама выяўлены фрагмент поясу з калекцыі Івана Луцкевіча, які быў паказаны Максіму Багдановічу, пасля чаго ён напісаў верш „Слуцкія ткачыхі“, піша Вінцук Вячорка ў сваім блогу.

На аверсе, як паведамляе Нацыянальны банк, адлюстраваны ўзор двухбаковага поясу, які выраблены на Слуцкай мануфактуры і знаходзіцца ў калекцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Яшчэ адна пара манетаў серыі „Слуцкія паясы“ мае на рэверсе надпісы беларускаю лацінкаю — SŁUCK, лацінскаю моваю — IOANNES MADZARSKI ME FECIT SŁUCIÆ, старабеларускаю кірыліцаю — ЛЕО МАЖАРСКІИ ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ. Усе ўзятыя з тканых пазнакаў на паясах.

Аўтар абедзвюх манет - С. Някрасава. Манеты бітыя на Віленскай мынцы.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео